29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Мы перагулялі Расею

5
Парашэнка: Мы перагулялі Расею
Пятро Парашэнка

Стасункі Украіны і ЕЗ умацоўваюцца, нягледзячы на спробы Расеі іх разбурыць.

Украіна перагуляла Расею ў яе спробах заблакаваць еўрапейскі вектар развіцця Украіны. Як піша liga.net, пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на 15 штогадовай сустрэчы YES - Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі.

"Магу цвёрда сказаць, што Расею мы перагулялі", - сказаў ён, нагадаўшы, што ўжо год як дзейнічае пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ.

"Сёння як анекдот можна глядзець разлікі навукоўцаў Януковіча аб 150-мільярдных стратах у сувязі з увядзеннем пагаднення з ЕЗ. Усё з дакладнасцю да наадварот. Дзель ЕЗ у экспарце цяпер вагаецца ад 42 да 43%, набліжаючыся да 50%. Гэта з'яўляецца важкім кампенсатарам тых страт, якія праз вайну, гібрыдную агрэсію, праз эканамічную блакаду, закрыццё рынкаў стварыла нам РФ", - дадаў Парашэнка.

Сёння, 14 верасня, Украіна і Еўразвяз падпішуць мемарандум аб выдачы нашай краіне макрафінансавай дапамогі сумай €1 млрд.

У ліпені пастанова Еўрапарламенту і Рады ЕЗ аб выдачы Украіне макрафінансавай дапамогі сумай €1 млрд была апублікаваная ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках