29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусцы Анастасіі Пракапенцы ўручылі бронзу Алімпіяды-2008

Беларусцы Анастасіі Пракапенцы ўручылі бронзу Алімпіяды-2008

Анастасія Пракапенка - лідарка беларускай каманды Беларусі ўсучасным пяцібор'і.

Праз 10 гадоў пасля Пекінскай Алімпіяды-2008 бронзавая ўзнагарода ўручаная лідарцы беларускай каманды Беларусі ў сучасным пяцібор'і Анастасіі Пракапенцы, паведамляе «Еўрарадыё».

На тагачасных Гульнях беларуска заняла чацвёртае месца. Трэцяй на п'едэстале апынулася ўкраінка Вікторыя Церашчук. Але аналізы ўкраінскай спартоўкі пераправерылі, і яе допінг-проба паказала наяўнасць анабалічных стэроідаў турынаболу.

У адпаведнасці з пастановай Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) узнагарода перададзеная нашай суайчынніцы.

Медаль Настассі Пракапенцы ўручылі на чэмпіянаце свету ў сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка). Дарэчы, там яна здаыла золата ў асабістым заліку і жаночай эстафеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках