18 красавiка 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Свежыя «шэдэўры» ад беларускіх будаўнікоў

25
Фотафакт: Свежыя «шэдэўры» ад беларускіх будаўнікоў

У ЖЭСаў, відавочна, бюджэт ёсць толькі на бляшанку фарбы на тры пад'езды, у дарожнікаў - на ямачны рамонт.

Спробы адрамантаваць нешта безнадзейна старое - гэта не эканомія, а безвыходнасць бедных. Напрыклад, цепласеткі кожны год латаюць старыя трубы замест таго, каб новыя пракласці, піша tut.by. Проста грошай не стае. Але стае на «адкапаць - закапаць - пакласці новы асфальт». У ЖЭСаў, відавочна, бюджэт ёсць толькі на бляшанку фарбы на тры пад'езды, у дарожнікаў - на ямачны рамонт. Часта вынікі гэтых «бюджэтных» работ чытачы фатаграфуюць і дасылаюць у рэдакцыю. Глядзіце, што даслалі гэтым разам.

Публікацыі фота розных будаўнічых ляпаў і праблем з добраўпарадкаваннем ад чытачоў не застаюцца не заўважанымі - сёе-тое ўжо пачынаюць выпраўляць.

Вось як выглядае пешаходны пераход у Менску, на 2-м Веласіпедным завулку, праз некалькі дзён пасля публікацыі. Чытач паведамляе, што да пешаходнага пераходу цяпер ідзе паласа свежага асфальту. Плітка, якая раней тут ляжала, засталася незапатрабаванай.

Вось такое архітэктурнае развязанне было выкарыстанае ў Палацы лёгкай атлетыкі «Дынама» ў Гомелі. Як скарыстацца пісуарам пад нізкай столлю? Гэта не зможа зрабіць і дзіця - «пасудзіна» ўстаноўленая на дарослай вышыні. І навошта тады ставілі, для каго?

Полацк, вуліца Багдановіча. Пасля рамонту прасеўшай ліўневай каналізацыі выхад на пераход цяпер заблакаваны лужынай. Кратка ліўнёўкі чамусьці апынулася вышэй за ўзровень асфальту.

А так (на фота вышэй) у гарадской паліклініцы Воршы адрамантавалі прыступку лесвіцы.

Куды вядуць гэтыя прыступкі ў гарадзенскім універсітэце?

Мабыць, туды ж, куды вялікія прыгожая дзверы на фасадзе ўніверсама «Брэст» у Менску. У паралельныя сусветы.

У Магілёве на першым паверсе дома нумар 45 на праспекце Дзімітрава знаходзіцца краму. Чытач паведамляе, што калісьці з боку двара праз гэтую прыбудову выгружалі свежы хлеб: «Машыны з хлебам не ездзяць вельмі даўно, а прыбудова па-ранейшаму на месцы, квітнее і пахне. І гэта, на жаль, не прыгожыя словы... » Можа, пара яе зруйнаваць?

Гэта фота даслалі з палаты новай лякарні на Энгельса ў Менску. «Той, хто ўсталёўваў жалюзі, - проста майстар сваёй справы». Пацыенты пішуць, што яны там проста смажацца на сваіх ложках: «Пасля аперацыі хворыя нерухомыя, яны не могуць збегчы», - нагадваюць.

А гэта Жодзіна, цэнтральны парк. Плітачніку не сказалі, што плітку можна падрэзаць?

Як піша аўтар фатаграфіі, гэтая няскончаная дарожка па вуліцы Рэвалюцыйнай у Віцебску, уздоўж паркану Хлебзавода: «Асфальт выкладзены ў адпаведнасці з натуральным рэльефам мясцовасці, без усялякай падсыпкі. Да таго ж ён чамусьці абрываецца, далей - лужына і абломкі асфальту».

Герб на будынку баранавіцкага райвыканкама павешаны, каб пакутавалі мясцовыя перфекцыяністы.

Гэта пешаходны пераход у Ждановічах. Роўненька каля сельсавета. Відавочна на тое, мы цяпер ведаем, што значыць фраза «ідзіце лесам».

А на фота вышэй - ужо Віцебск. Адкуль і куды пойдуць пешаходы - незразумела. Але хадзіць тут можна, гэта факт.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках