29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Брытаніі: У 2014 вайскоўцы РФ таксама былі «ў адпачынку» ва Украіне

7
Кіраўнік МЗС Брытаніі: У 2014 вайскоўцы РФ таксама былі «ў адпачынку» ва Украіне

Джэрэмі Хант заклікаў Расею спыніць фэйкавыя тэлешоў.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант нагадаў аб расейскіх вайскоўцах «у адпачынку» ва Украіне і заклікаў РФ спыніць фэйкавыя тэлешоў.

Так дыпламат адрэагаваў у сваім Twitter на інтэрв'ю падазраваных у атручванні Скрыпалёў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава пракрамлёўскаму тэлеканалу RT, піша «Еўрапейская праўда».

«Апошні раз расейскія вайскоўцы сцвярджалі, што яны ў адпачынку, падчас уварвання ва Украіну ў 2014 годзе. Час спыніць фэйкавыя тэлевізійныя шоў - свет раскусіў Расею», - напісаў ён.

Башыраў і Пятроў далі інтэрв'ю прапагандысцкаму рэсурсу Russia Today, галоўная рэдактарка якога заявіла, што мужчыны самі ёй патэлефанавалі і прапанавалі сустрэчу.

Яны пацвердзілі, што сапраўды ездзілі ў Салсбэры, але толькі з турыстычнай мэтай - паглядзець на «знакаміты сваім 123-метровым шпілем сабор».

Яны таксама адмаўлялі працу на Галоўную выведвальную ўправу РФ і заявілі, што працуюць у сферы фітнэс-індустрыі.

Вялікабрытанія адрэагавала на інтэрв'ю Пятрова і Башырава, назваўшы яго хлуслівым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках