28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жлобінскага «Металурга» няма грошай на клюшкі

15
У жлобінскага «Металурга» няма грошай на клюшкі

Са слоў настаўніка каманды, хакеісты баяцца кідаць па браме, бо бракуе клюшак.

Галоўны трэнер жлобінскага «Металурга» Аляксандр Палішчук пасля паразы ад «Юнацтва» (0:6) распавёў пра недахоп рыштунку.

- У першую чаргу падзякую заўзятарам за тое, што былі з намі да апошняга. Хацеў бы папрасіць іх крыху пачакаць, мы яшчэ не раз вас парадуем, але трэба крыху часу. Уся каманда вельмі перажывае, і даб'ецца поспеху з такім падыходам.

Што тычыцца гульні, то скажу, што чымсьці яна спадабалася. Напэўна, лік не павінен быць такім разгромным, але ў спаборнікаў кідок - гол, а нашы кідкі менш небяспечныя, ды і не такая вялікая колькасць іх сёння была. Ды і яшчэ і зноў падвяла большасць.

- Падаецца, што ў большасці гульцы імкнуцца разыгрываць да дакладнага і мала кідаюць, згодныя з гэтым?

- Я не хачу, каб гэта здалося як нейкая скарга, але прычына тая ж. Баімся кідаць, бо банальна бракуе клюшак. Дарэчы, дзякуй Міхаілу Міхайлавічу, што ў трэцім перыядзе выручылі нас адной. Амаль у кожнай гульні людзі садзяцца на лаву, бо банальна далей няма чым гуляць. Сёння, напрыклад, у трэцім перыядзе хакеісты «Юнацтва» перадалі клюшку нашаму абаронцу, - цытуе Палішчука прэс-служба «Металурга».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках