19 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Суркіс: Хацкевічу трэба даць шанец

Ігар Суркіс: Хацкевічу трэба даць шанец
Аляксандр Хацкевіч

Прэзідэнт кіеўскага «Дынама» патлумачыў, чаму не задаволіў прашэнне беларускага спецыяліста сысці ў адстаўку.

Прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс патлумачыў, чаму не задаволіў прашэнне беларускага спецыяліста Аляксандра Хацкевіча сысці ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера ўкраінскага клуба.

- Мы другі сезон запар не трапляем у Лігу чэмпіёнаў. Летась гэта можна было спісаць на тое, што Хацкевіч толькі прыняў каманду. Цяпер, ведаючы мяне, 5-6 гадоў таму я прыбраў бы галоўнага трэнера. Але бачу, якую тытанічную працу праводзіць Хацкевіч з маладымі гульцамі. Як яму цяжка прышчапіць ім футбол, у які ён хацеў бы гуляць. Уважаю, што яму трэба даць яшчэ шанец. Упэўнены, што калі каманда пачуе яго і мяне, вялікія перамогі будуць не за гарамі.

Я нідзе не выказваў думкі, што хачу яго прыбраць або памяняць. Так, вынікі не зусім абнадзейваюць перш за ўсё заўзятараў, мяне як прэзідэнта клуба і людзей, якія сёння ўкладаюць у каманду не толькі грошы, але і сэрца з душой. Хацкевіч будуе маладую, новую каманду. Мы можам з вамі дыскутаваць, але так яно і ёсць. Гуляюць маладыя і перспектыўныя хлопцы. Мы ўзялі Супрагу, і Хацкевіч наважыўся яго паставіць. Скажу прама - у часы вялікага Лабаноўскага я не мог бы ўявіць, што такое магчыма. Але Хацкевіч так вырашыў, узяўшы на сябе адказнасць.

Мне зразумелыя яго паводзіны пасля прайгранага матча «Карпатам». Ён быў засмучаны, але каманда яму давярае. Давайце ўсе разам набяромся цярпення і пачакаем яшчэ. Спадзяюся, што ў яго ўсё атрымаецца, - сказаў Суркіс у інтэрв'ю dynamomania.com.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках