28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як правільна увозіць праз мяжу лекі

4
Як правільна увозіць праз мяжу лекі

Мытнікі азнаёмілі беларусаў з правіламі па ўвозу лекавых сродкаў.

На працягу двух тыдняў выяўлена 3 спробы ўвозу праз беларуска-латвійскую мяжу лекавых сродкаў, якія змяшчаюць небяспечныя псіхатропныя рэчывы псеўдаэфідрын, клафелін, кладэін, паведамілі interfax.by прадстаўнікі Віцебскай мытні.

«Усе выпадкі аб'ядноўвае тое, што лекі ўвозіліся ў невялікіх колькасцях і не былі задэклараваныя пры перасячэнні мяжы. Што аўтаматычна расцэньваецца як спроба незаконнага ўвозу небяспечных псіхатропных рэчываў на тэрыторыю рэспублікі», - распавялі мытнікі.

Што трэба ведаць, каб не патрапіць у такую сітуацыю?

Фізічныя асобы маюць права ўвозіць прэпараты, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі для лячэння ў колькасці, якая не перавышае тыднёвую патрэбу, або якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы ў колькасці не больш за 90 разавых доз. Такія лекавыя сродкі дапускаецца перамяшчаць толькі для асабістага ўжывання па медыцынскіх паказаннях пры наяўнасці медыцынскіх дакументаў з указаннем наймення і колькасці леку. Часцей за ўсё да такіх прэпаратаў належаць снатворныя, заспакаяльныя, дыўрэтыкі, прэпараты ад кашлю, ад сэрца і г.д.

Калі вы не ўпэўненыя, што ў складзе лекавых сродкаў у вашым багажы няма забароненых рэчываў, або перамяшчаеце лекі, якія змяшчаюць у сваім складзе моцнадзейсныя, наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, па медыцынскіх паказаннях, вам варта запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю. У другім выпадку таксама неабходна мець пры сабе адпаведныя медыцынскія дакументы (рэцэпт, даведка ад лекара і выпіска з гісторыі хваробы, або iх засведчаныя належным чынам копіі).

Больш падрабязна з правіламі па ўвозу лекавых сродкаў можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках