24 красавiка 2024, Серада, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: На ЗША абрынуўся ўраган «Флорэнс»

3
Відэафакт: На ЗША абрынуўся ўраган «Флорэнс»

У Сеціве з'явіліся відэаролікі, знятыя жыхарамі амерыканскага штата Паўночная Караліна.

Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра ўраганаў ЗША, стыхія абрынулася на бераг горада Райтсвіл Біч штата Паўночная Караліна а 7:15 паводле мясцовага часу, вецер дасягаў 150 км/гадзіну. Як паведамляе Fox News, праз ураган у блізу 455 тысячаў спажыўцоў адключылася электраэнэргія. Са слоў чыноўнікаў, эвакуявацца павінны 1,7 млн жыхароў прыбярэжных раёнаў штатаў Паўднёвая і Паўночная Караліна, а таксама Вірджынія, паведамляе РБК.

У ноч на пятніцу, 14 верасня, «Флорэнс» аслабеў да першай катэгорыі. Інфармацыі аб ахвярах пакуль не паступала. Пры гэтым праз моцны вецер абрынулася частка даху аднаго з гатэляў Джэксанвілла, у выніку чаго былі эвакуяваныя блізу 70 пастаяльцаў.

Раней губернатары штатаў Паўночная і Паўднёвая Караліна, а таксама Вірджынія і Мэрыленд увялі рэжым надзвычайнага становішча праз ураган. Таксама рэжым надзвычайнага здарэння быў уведзены ў Вашынгтоне. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «Флорэнс» будзе адным з самых моцных тарнада за апошнія дзесяцігоддзі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках