29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Баранавічах залева затапіла пад'езд з пятага да першага паверха

4
Відэафакт: У Баранавічах залева затапіла пад'езд з пятага да першага паверха
ФОТА: INTEX-PRESS.BY

Два тыдні таму ў гэтым доме пачаўся рамонт даху.

У рэдакцыю intex-press.by звярнулася Наталля, жыхарка дома №24 на вуліцы Прамысловай у Баранавічах. Яна распавяла, што раніцай 15 верасня па сценах і сходах трэцяга пад'езда пачала сцякаць вада.

Са слоў жанчыны, два тыдні таму ў гэтым доме пачаўся рамонт даху.

- Праблемы паўсталі ўжо на пачатку мінулага тыдня, калі нечакана пайшоў дождж. Тады пад'езд цалкам затапіла, - распавядае жанчына.

Як толькі пад'езд прасох, ізноў пайшлі дажджы.

- Учора імжэла, і ў нас усё было нармальна. А калі з раніцы пачаўся пролівень, наш пад'езд быццам сышоў пад ваду. Рэнавацыю яшчэ не закончылі, але я думаю, рабочыя дрэнна зрабілі каналізацыю, бо вада з яе цячэ не на двор, а ў пад'езд, - распавядае жанчына.

Паводле ейных слоў, працоўныя, якія рамантуюць дах, ужо прыехалі да дома і спрабуюць вычарпаць ваду.

Ці трапіла вада ў кватэры, невядома: шмат хто з жыхароў з'ехаў на суботу-нядзелю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках