28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Флорэнс» прасоўваецца ўглыб ЗША

«Флорэнс» прасоўваецца ўглыб ЗША

Пяць чалавек у Паўночнай Караліне сталі ахвярамі трапічнага шторму «Флорэнс».

Прынамсі пяць чалавек загінулі і амаль мільён дамоў і кампаній застаюцца без электраэнэргіі ў выніку трапічнага шторму «Флорэнс», які абрынуўся на Паўночнай Караліне 14 верасня. Шторм працягвае прасоўвацца ўглыб тэрыторыі краіны, паведамляе «Голос Америки».

Наводнение в центре города Свонсборо, Северная Каролина. 14 сентября 2018 года

Сярод ахвяр «Флорэнс» - маці з дзіцем, якія загінулі ў Вілмінгтоне праз тое, што дрэва ўпала на дом, у якім яны жылі. Жыхарка акругі Пендэр памерла ад сардэчнага прыступу, не дачакаўшыся лекараў хуткай дапамогі. Медыкі не змаглі своечасова даехаць да яе дома праз паваленыя дрэвы. Двое чалавек загінулі ў акрузе Ленуар, паведамляе Reuters. 78-гадовы мужчына памёр пры спробе падключыць падаўжальны провад падчас дажджу. Яшчэ адзін жыхар акругі стаў ахвярай моцнага ветру: паводле звестак Reuters, мужчыну даслоўна «садзьмула» ветрам, калі ён выйшаў на вуліцу ў пошуках свайго сабакі.

Нацыянальны цэнтр па вывучэнні ўраганаў раніцай 15 верасня паведаміў, што «Флорэнс» працягвае правакаваць «катастрафічныя паводкі» ў Паўночнай і Паўднёвай Караліне. Яшчэ даследчыкі папярэдзілі пра магчымыя тарнады, якія могуць быць на паўднёвым усходзе Паўночнай Караліны і паўночным усходзе Паўднёвай Караліны.

Уилсон, Северная Каролина

Губернатар Паўночнай Караліны Рой Купер назваў «Флорэнс» «няпрошаным жахам», які спустошыў некалькі гарадоў на тэрыторыі штата.

Дерево упало на крышу ресторана в Вилмингтоне, Северная Каролина

Сіноптыкі «разжалавалі» «Флорэнс» да катэгорыі трапічнага шторму праз некалькі гадзін пасля яго выхаду на сушу. Першапачаткова «Флорэнс» лічыўся ўраганам першай катэгорыі, які выклікае вецер разбуральнай сілы і праліўны дождж.

В спасательных операциях принимают участие американские военные. Нью-Берн, Северная Каролина

Паводле звестак сіноптыкаў, «Флорэнс» павольна прасоўваецца ўглыб ЗША і цяпер яго цэнтр знаходзіцца ва ўсходняй частцы Паўднёвай Караліны. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры шторму дасягае 80 км/г.

Чакаецца, што да вечара 15 верасня «Флорэнс» аслабее да катэгорыі трапічнай дэпрэсіі і працягне на працягу некалькіх дзён рухацца на захад з хуткасцю блізу 4 км/г.

Спасатели из Нью-Йорка в Ривер-Бенде, Северная Каролина

У ліквідацыі наступстваў стыхіі цяпер задзейнічаны блізу 9,7 тысячы вайскоўцаў і грамадзянскіх ратавальнікаў.

У Белым доме ў пятніцу паведамілі, што Дональд Трамп наведае раёны, пацярпелыя ад шторму і ўрагану на наступным тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках