19 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Брытаніі: Адказ Маскве за хіматаку будзе магутным пасля Brexit

4
МУС Брытаніі: Адказ Маскве за хіматаку будзе магутным пасля Brexit

Урад Брытаніі рыхтуе новую серыю санкцый.

Урад Брытаніі павінен «дзейнічаць узгоднена» у адказе на атаку нервовым агентам у Солсберы, бо новая серыя санкцый супраць карумпаваных расейскіх чыноўнікаў будзе адкладзеная на тэрмін да двух гадоў.

Пра гэта заявіў брытанскі міністр бяспекі Бэн Уолес, паведамляе The Telegraph.

Ён растлумачыў, што папраўку да прынятага сёлета закона аб санкцыях, аналагічную «акту Магніцкага», варта задзейнічаць супраць Масквы ўжо пасля Brexit.

З ягоных слоў, неабходна пачакаць, бо закон аб санкцыях, часткай якога з'яўляецца гэтая папраўка, дазволіць ужываць іншыя метады санкцыянаванага ціску, якія немагчымыя да заканчэння Brexit.

Як адзначае выданне, незразумела, пра якія тэрміны ідзе гаворка - выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ у сакавіку 2019 года, або заканчэнні пераходнага перыяду ў канцы 2020 года.

Пакуль Вялікая Брытанія застаецца чальцом ЕЗ, яна павінна дасягнуць дамоўленасці з усімі дзяржавамі-чальцамі, бо санкцыі ўводзяцца на ўзроўні блока.

Раней міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Джэрэмі Хант заявіў, што ЕЗ ужо дамовіўся аб рэжыме санкцый за ўжыванне хімічнай зброі, таму Вялікая Брытанія будзе ціснуць на партнёраў, каб гэты рэжым як мага хутчэй увесці ў дзеянне ў дачыненні да Расеі. Уолес заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін нясе канчатковую адказнасць за атручванне Сяргея і Юліі Скрыпаль у Солсберы.

У ЕЗ пакуль не бачаць магчымасці ўзмацнення санкцый супраць РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках