29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа, як аўтамабіль уляцеў у пераход метро ў Менску

9
З'явілася відэа, як аўтамабіль уляцеў у пераход метро ў Менску

Увечары 15 верасня ў Менску Mazda заехала ў пераход метро на станцыі «Акадэмія навук».

ГУУС Менгарвыканкама апублікавала запіс ДТЗ з камер відэаназірання на праспекце Незалежнасці.

У ГУУС патлумачылі tut.by, што мужчына 1971 года нараджэння, не маючы вадзіцельскага пасведчання, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ехаў на «Маздзе» па праспекце Незалежнасці ў напрамку вуліцы Акадэмічнай.

Перакрыжаванне з вуліцай Сурганава ён праязджаў на чырвонае святло, што стала прычынай сутыкненне з аўтамабілем «Лада Веста», які рухаўся вуліцай Сурганава ў кірунку вуліцы Кузьмы Чорнага.

У выніку сутыкнення аўтамабіль «Мазда» выехаў на ходнікі, цудам не закрануўшы пешаходаў, і ўляцеў у падземны пераход станцыі метро «Акадэмія навук».

Кіроўца аўтамабіля «Мазда» быў затрыманы і дастаўлены ў Савецкае РУУС. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйныя пратаколы, праводзіцца праверка. Устаноўлена, што раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках