15 кастрычнiка 2018, панядзелак, 14:34
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

У панядзелак у Беларусі зноўку пацяплее

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя дні.

У найбліжэйшыя дні, 17 верасня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай воблачнасцю і пераважна без ападкаў, паведамляе pogoda.by.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні, сярэдні, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 6-11 градусаў, месцамі будзе 3-5 са знакам плюс. Удзень будзе 17-23 вышэй за нуль.