25 красавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілы ААС аднаўляюць Аўдзееўку

4
Украінскія сілы ААС аднаўляюць Аўдзееўку
ФОТА: FACEBOOK.COM/PRESSJFO.NEWS

Да 30 кастрычніка плануецца аднавіць 210 дамоў.

У Аўдзееўцы прадаўжаюцца работы аднаўлення жылых дамоў, пашкоджаных у выніку абстрэлаў сепаратыстаў.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Аперацыі аб'яднаных сілаў (ААС) на сваёй старонцы ў Facebook у нядзелю, 16 верасня, паведамляе korrespondent.net.

«На днях у прыфрантавым горадзе былі адноўленыя работы рамонту дахаў дамоў, размешчаных на вуліцах Коласава, Леванеўскага, Шаўчэнкі, Сядова, Лермантава і ў завулках Лясным, Ясінавацкім і Школьным» - гаворыцца ў паведамленні.

Фото: facebook.com/pressjfo.news

На загад Камандуючага ААС генерал-лейтэнанта Сяргея Наева, украінскім бокам СЦКК пры садзейнічанні спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ было забяспечанае ўстанаўленне рэжыму спынення агню ў раёне правядзення работ. Рамонт ажыццяўляецца сіламі спецыялістаў ДУ ДСНС Украіны ў Данецкай вобласці са складу Аб'яднаных сілаў пры садзейнічанні і каардынацыі ўкраінскага боку СЦКК.

«Пры ўмове захавання...рэжыму «цішыні», да 30 кастрычніка плануецца аднавіць 210 дамоў» - падсумавалі ў штабе ААС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках