19 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне цягнік на вадародным паліве выканаў першы рэйс

14
У Нямеччыне цягнік на вадародным паліве выканаў першы рэйс

На даху Coradia iLint ўсталяваная цыстэрна з вадародам, энэргія якога пераўтворыцца ў электрычны ток.

Першы ў свеце цягнік на вадародных паліўных элементах Coradia iLint выканаў у нядзелю, 16 верасня, свой тэставы рэйс у Брэмэрфёрдзе (зямля Нізкая Саксонія). Ужо з 17 верасня ён выйдзе на стандартны маршрут і звяжа гэты горад з Куксгафэнам, Брэмэргафэнам і Букстэхудэ, перадае DW.

За хадой першай паездкі асабіста назіраў міністр эканомікі і транспарту Нізкай Саксоніі Бэрнд Альтгусман (Bernd Althusmann).

На даху цягніка ўсталяваная цыстэрна з вадародным палівам і паліўны элемент. Ён пераўтворыць энэргію вадароду ў электрычны ток і не прычыніць шкоды навакольнаму асяроддзю. Цягнік здольны развіць хуткасць да 140 кіламэтраў на гадзіну. На адной запраўцы Coradia iLint можа пераадолець да тысячы кіламетраў.

Транспартны сродак быў распрацаваны і выраблена ў нямецкім месце Зальцгітэры французскай кампаніяй Alstom - еўрапейскім першапраходцам у галіне высакахуткасных электрацягнікоў.

З 2021 года 14 такіх цягнікоў будуць выконваць рэгулярныя рэйсы маршрутам Букстэхудэ - Куксгафен.

Зямельнае транспартнае міністэрства плануе ў найбліжэйшай будучыні цалкам замяніць дызельныя рэгіянальныя цягнікі вадароднымі. Раней паведамлялася, што на гэтыя мэты выдадзена 81,3 млн еўраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках