19 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 прадуктаў для амаладжэння арганізма

6
10 прадуктаў для амаладжэння арганізма

Запаволіць цяг сваіх гадоў досыць проста.

Шмат якія жанчыны марнуюць проста шалёныя грошы на тое, каб запаволіць хаду часу. Купляюць дарагія крэмы, запісваюцца на сэансы да лекараў, а доўгачаканую маладосць атрымліваюць альбо на кароткі тэрмін дзеяння прэпарата, альбо не атрымліваюць зусім, піша womanway.online.

Напраўду запаволіць цяг сваіх гадоў вельмі проста! Дастаткова перагледзець свой рацыён - некаторыя прадукты з яго выключыць, а некаторыя дадаць і як мага больш.

Такім чынам, пачнём з таго, якія прадукты можна смела назваць «амаладжальнымі яблыкамі»...

1. Апельсіны забяспечаць здаровае сэрца

Гэтыя плады багатыя на антыаксіданты, якія зніжаюць рызыку сэрцавых захворванняў і чысцяць артэрыі. Таксама яны спрыяюць памяншэнню паглынання халестэрыну разам са шкоднымі прадуктамі харчавання. Рэкамендуюць ужываць 1-2 цытрусы на дзень.

2. Памідоры зробяць вашу скуру свежай

Яны багатыя на антыаксіданты, якія павышаюць абарону ад ультрафіялету і дапамагаюць аднавіцца пашкоджаным каморкам. Таксама ў гэтай гародніне змяшчаецца лікапен, які запавольвае ўзроставыя змены скуры.

3. Міндаль дапаможа быць заўсёды жвавым

Вітамін Е дапаможа захаваць фізічную чыннасць, а вялізная колькасць антыаксідантаў падвысіць цягавітасць.

4. Аліва ўмацуе косткі

Калі вы ўсё яшчэ сумняваецеся, чым заправіць салату, то вельмі дарма! Група гішпанскіх навукоўцаў прыйшла да высновы, што сістэматычнае ўжыванне алівы падвышае ўзровень остэакальцыну - маркера моцных і здаровых костак.

5. Бананы зробяць вашыя цягліцы пругкімі

Садавіна багатая на калій дапамагае захаваць мускульную масу. Раз цягліцы маюць уласцівасць з гадамі марнець - для тых, хто шукае «яблыкі маладосці» - бананы будуць годным аналагам.

6. Чарніцы спрыяюць таму, каб ваш мозг быў заўсёды «маладым»

Гэтыя ягады абараняюць мозг ад акісляльнага стрэсу, павышаюць хуткасць мыслення і значна паляпшаюць успрыманне інфармацыі. Паводле даследавання французскіх навукоўцаў штодзённае ўжыванне чарніц можа знізіць негатыўныя ўзроставыя змены нашага мозгу на 2,5 года.

7. Часнок забяспечыць здаровыя судзіны

Аліцін, які змяшчаецца ў гэтым цікавым прадукце, вельмі інтэнсіўна зніжае ўзровень «дрэннага» халестэрыну ў арганізме. Паводле даследавання амэрыканскіх навукоўцаў часнок прадухіляе адклады на сценках артэрый.

8. Яблыкі паляпшаюць страваванне

Варта аддаць належнае казкам, гэты плод сапраўды стаўся «амаладжальным», дзякуючы пекціну, якім ён насычаны, стымулюецца страваванне, і мы пазбаўляемся ад шлакаў і таксінаў.

9. Фасоля дорыць маладосць вашаму сэрцу

Багатая на абалоніну і вітамін В 9, яна будзе выдатным сродкам для прафілактыкі дыябету і падвышанага ўзроўню цукру. Ну, чым не падстава дадаць яе заўтра ў салату або ў рагу?

10. Ліставая капуста дапаможа захаваць здаровы зрок

Лютэін, які змяшчаецца ў гэтай гародніне, здольны запаволіць працэс старэння сеткавіцы вока, таксама ён засцерагае яе ад разнастайных пашкоджанняў.

А цяпер пару слоў пра тое, якія прадукты дапамагаюць вашаму целу брацца маршчакамі...

Цукар і соль

Простыя вугляводы ў вялікіх колькасцях канешне прычыняцца да паскоранага старэння скуры. Гэта зусім не азначае, што ад іх трэба спрэс адмаўляцца, але старацца звесці іх ужыванне да мінімуму ўсё-ткі варта.

Кафеін

Частае ўжыванне кавы прычыняецца да паслаблення касцявой тканкі і перашкаджае ўсмоктвальнасці вітаміну Д.

Прадукты жывёльнага паходжання

Яны прыгнятаюць шмат якія функцыі арганізма: душаць імунітэт, утвараюць шмат шлакаў у арганізме, а таксама служаць асяроддзем для развіцця шкодных бактэрый у кішцы.

Заставацца маладымі вельмі проста - для гэтага не патрэбныя дарагія слоічкі з цудоўнымі крэмамі, для гэтага дастаткова свядома складаць рацыён свайго харчавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках