25 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Польшчы ў Маскве прайшла акцыя памяці ахвяр таталітарных рэжымаў

3
Каля амбасады Польшчы ў Маскве прайшла акцыя памяці ахвяр таталітарных рэжымаў
ФОТА: МАРЫЯ АЛЁХІНА

Акцыя была прымеркаваная да падзей 1939 года, калі савецкія войскі ўварваліся ў Польшчу ўслед за нацысцкай Нямеччынай.

Каля амбасады Польшчы ў Маскве прайшла акцыя памяці ахвяр таталітарных рэжымаў. Актывісты ўсклалі кветкі і запалілі лампады, распавяла «Новой газете» каардынатарка праекту «дэкамунізацыі» Вольга Саўчанка.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел лідар «дэкамунізацыі» Дзмітрый Энтэа, удзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна, удзельнікі праекта Сцяпан Выбач, Яўген Сучкоў і Данііл Курапаткін.

«Мы выступаем супраць акупацыі і рэпрэсій польскага народа, якія былі зробленыя пасля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу. Краіна пацярпела ў роўнай ступені і ад нацызму, і ад камунізму. Мы хацелі б, каб камунізм быў асуджаны нароўні з нацызмам», - распавяла Саўчанка.

ФОТА: МАРЫЯ АЛЁХІНА

Акцыя памяці была прымеркаваная да падзей 1939 года, калі савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы ўслед за нацысцкай Нямеччынай. Паводле звестак гісторыкаў, з 17 да 30 верасня загінула блізу 6-7 тысяч чалавек з польскіх узброеных сілаў, амаль 250 тысяч былі ўзятыя ў палон у баях з савецкай арміяй. Усяго, паводле апошніх лічбаў, за час Другой сусветнай вайны Польшча страціла больш 5,6-5,8 мільёнаў чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках