29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойства журналіста ў Славаччыне: следства заявіла, што ёсць сведка

Забойства журналіста ў Славаччыне: следства заявіла, што ёсць сведка

Упершыню за паўгода пасля забойства ў расследаванні адбыліся зрухі.

Улады Славаччыны вызначылі магчымага сведку ў справе забойства славацкага журналіста Яна Куцяка, якое ў лютым мінулага года прывяло да масавых пратэстаў, што прымусілі ўрад сысці ў адстаўку, піша eurointegration.com.

На прэс-канферэнцыі ў панядзелак пракурор, які ажыццяўляе нагляд у справе, заявіў, што гэты чалавек «мог прысутнічаць на месцы злачынства або непадалёк ад месца злачынства ў той час, калі было ўчыненае забойства, і можа мець інфармацыю пра злачынства», паведамляе Reuters.

Упершыню за паўгода пасля забойства ў расследаванні адбыліся зрухі.

Пракурор, які адмовіўся назваць сваё імя, сказаў, што ўлады таксама скарацілі колькасць магчымых матываў забойства да двух. Ён таксама адмовіўся адказваць на пытанне аб тым, ці з'яўляецца гэта асоба падазраваным ці проста сведкам.

Магчымы сведка - белы мужчына з барадой і цёмнымі валасамі ва ўзросце блізу 30 гадоў.

Пракурор даў справаздачу перад журналістамі пасля таго, як больш за 300 славацкіх журналістаў і выдаўцоў у мінулым месяцы раскрытыкавалі паліцыю за адсутнасць прагрэсу ў расследаванні забойства Куцяка і карупцыю, пра якую пісаў забіты журналіст.

26 лютага ў Славаччыне застрэлілі журналіста-даследчыка Яна Куцяка і ягоную дзяўчыну.

Найбольш імаверным матывам забойцы праваахоўнікі ўважаюць прафесійную дзейнасць журналіста. Куцяк расследаваў выпадкі махлярства з грашыма еўрапейскіх фондаў і магчымую датычнасць да гэтага італійскага мафіёзнага клана «Ндрангета».

Прэм'ер-міністр Славаччыны Роберт Фіцо падаў у адстаўку пасля масавых пратэстаў у краіне праз забойства журналіста-даследчыка і пагрозу новых выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках