19 красавiка 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СПА Сірыі збіла расейскі вайсковы самалёт

СПА Сірыі збіла расейскі вайсковы самалёт
ФОТА: ENGINE-MARKET.UA

На борце знаходзіліся 14 чалавек.

Расейскі самалёт Іл-20, сувязь з якім у Сірыі была страчаная 17 верасня, быў выпадкова збіты сірыйскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны (СПА). Пра гэта са спасылкай на знаёмую з сітуацыяй крыніцу ў кіраўніцтве ЗША паведамляе CNN.

Сірыйскія зенітныя ўстаноўкі спрабавалі ўразіць ізраільскія самалёты, якія ў той час удзельнічалі ў налёце на аб'екты ў правінцыі Латакія. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што СПА Сірыі спрабавала спыніць «шквал ізраільскіх ракет», патрапіўшы пры гэтым у расейскі самалёт.

Прадстаўнік Пентагона паведаміў CNN, што Іл-20 быў збіты супрацьпаветранай сістэмай, якую Масква прадала Дамаска некалькі гадоў таму. Расейскі самалёт з 14 вайскоўцамі на борце знік з радараў позна ўвечары 17 верасня, пры падлёце да міжземнаморскага ўзбярэжжа Сірыі.

У мінабароны РФ адзначылі, што сувязь перарвалася адначасова з атакай чатырох ізраільскіх самалётаў F-16 на аб'екты ў Латакіі і пускам ракет з французскага фрэгата Auvergne.

Іл-20 прызначаны для радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Экіпаж - 13 чалавек. Вытворчасць самалётаў спыненая ў 1976 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках