25 красавiка 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы Асада збілі расейскі самалёт з вайскоўцамі: усе падрабязнасці

Сілы Асада збілі расейскі самалёт з вайскоўцамі: усе падрабязнасці

Што вядома на гэты момант.

Расейскі вайсковы самалёт Іл-20, на борце якога знаходзіліся 14 расейскіх вайскоўцаў, быў выпадкова збіты СПА ўрадавых сіл Сірыі, піша obozrevatel.com.

Яны нібыта спрабавалі спыніць атаку ізраільскай авіяцыі на правінцыю Латакія, паведамляе CNN, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Сцвярджаецца, што па паветранаму судну ўдарылі той самай сістэмай СПА, якую Крэмль некалькі гадоў таму назад прадаў сірыйцам.

Вайскоўцы ЗША даведаліся пра інцыдэнт, пачуўшы на міжнародных частотах сігнал сірыйскіх вайскоўцаў, якія пачалі пошукава-выратавальную аперацыю.

Самалёт Іл-20 Мінабароны РФ знік над Міжземным морам за 35 кіламетраў ад узбярэжжа Сірыі позна ўвечары 17 верасня, піша «Медуза».

Як удакладнілі ў расейскім ведамстве, «адзнака Іл-20 на радарах кіравання авіяцыяй знікла падчас нападаў чатырох ізраільскіх самалётаў F-16 па сірыйскіх аб'ектах у правінцыі Латакія».

Прыкладна ў гэты ж час, паведамілі ў Мінабароны РФ, былі зафіксаваныя пускі ракет з французскага фрэгата «Овернь», які знаходзіцца ў тым жа раёне.

Расейцы арганізавалі пошукава-выратавальную аперацыю пасля знікнення Іл-20 у Сірыі. Чыноўнікі ў РФ адмаўляюцца верыць у тое, што яго збілі войскі Башара Асада.

Пазней у СМІ вылучылі некалькі версій магчымай катастрофы Іл-20.

Іл-20, «Лысуха» - самалёт радыёэлектроннай выведкі.

Прызначаўся для разведкі ўздоўж дзяржаўнай мяжы і памежнай паласы. Па бартах пярэдняй частцы пасажырскай кабіны ўстаноўлены фотаапараты перспектыўнай аэрафотаздымкі і станцыя агульнай радыётэхнічнай разведкі.

Раней ён неаднаразова быў заўважаны ў небе над Сірыяй.

Міністэрства абароны РФ назвала «вінаватых» у катастрофе расейскага самалёта ў Сірыі.

Расейскі самалёт Іл-20 быў збіты з комплексу С-200 сіл супрацьпаветранай абароны Сірыі, але пад удар яго нібыта падставілі ізраільскія лётчыкі, заявілі ў Міністэрстве абароны, паведамляе «РИА Новости».

Міністэрства абароны РФ заявіла, што ўвечары ў панядзелак, 17 верасня, чатыры знішчальнікі F-16 ВПС Ізраіля, зайшоўшы з Міжземнага мора, нанеслі ўдары ў раёне сірыйскага горада Латакія. Яны нібыта «наўмысна стварылі небяспечную сітуацыю» для караблёў і самалётаў у гэтым рэгіёне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках