19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Воўку: Што да цябе, тут размоў будзе процьма

21
Лукашэнка - Воўку: Што да цябе, тут размоў будзе процьма
ВІТАЛЬ ВОЎК
ФОТА: CTV.BY

Дыктатар патлумачыў, чаму не адправіў міністра ў турму.

Лукашэнка падчас прызначэння Віталя Воўка сваім памочнікам - інспектарам Віцебскай вобласці растлумачыў прычыны такой кадравай пастановы, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Віталь, што тычыцца цябе, вядома, тут размоў будзе процьма. Адны будуць радавацца, іншыя будуць шкадаваць. У нас жа нямала ў народзе людзей, якія рукі паціраюць: чыноўніку галаву «адсекчы» б, «павесіць» кагосьці...розныя будуць пазіцыі і пункты гледжання, - сказаў Лукашэнка. - Але май на ўвазе: Ворша застаецца на табе. Гэта твая зона адказнасці. І, я думаю, на гэтай пасадзе ў цябе ёсць магчымасць многія пытанні ўзяць на кантроль, падказаць і арганізаваць, як іх развязаць. Галоўнае, каб досвед быў перанесены туды».

Нагадаем, што дыктатар падчас «праборкі» ў Воршы раскрытыкаваў міністра прамысловасці за тое, што ён «не змог адрамантаваць дах завода да ягонага прыезду». Віталь Воўк быў раскрытыкаваны, а Лукашэнка заявіў, што ў апальнага міністра два шляхі: «альбо ў Воршу, альбо ў турму». Як выявілася, знайшоўся і трэці шлях, які пацвярджае, што «разнос» дыктатара ў Воршы быў фарсам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках