28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч: На Еўрапейскіх гульнях у Менску будуць працаваць расейскія паліцыянты

96
Шуневіч: На Еўрапейскіх гульнях у Менску будуць працаваць расейскія паліцыянты
ІГАР ШУНЕВІЧ

Расейцы таксама будуць працаваць на ЧС у хакеі.

Расейскія праваахоўнікі будуць задзейнічаныя на будучых буйных спартовых падзеях у Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Расейскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету ў хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць ужываных захадаў для забеспячэння грамадскага парадку», - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках