25 красавiка 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы: Падрыхтавана блізу 70 супольных праектаў краін Трохмор’я

Прэм'ер-міністр Польшчы: Падрыхтавана блізу 70 супольных праектаў краін Трохмор’я
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Матэвуш Маравецкі заявіў аб 70 праектах краін Трахмор’я, у тым ліку аб дыверсіфікацыі паставак прыроднага газу ў ЕЗ.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў «прарыўным» трэці саміт краін Трохмор’я, які адбыўся ў Бухарэсце. 18 верасня быў другім днём сустрэчы кіраўнікоў Аўстрыі, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі і Вугоршчыны. 17 верасня на саміце Польшчу прадстаўляў Анджэй Дуда, адразу пасля гэтага адправіўся ў ЗША на сустрэчу з Дональдам Трампам, паведамляе «Радыё Польшча».

На саміце ў Бухарэсце 18 верасня Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ўжо падрыхтавана блізу 70 супольных праектаў краін Трохмор’я. Ён дадаў, што адное з самых галоўных пытанняў, у якім дасягнуты дамоўленасці, - гэта дыверсіфікацыя паставак прыроднага газу ў краіны Цэнтральнай Еўропы: «У гэтым кантэксце я хацеў бы адзначыць наш неспакой і нашую нязгоду з пракладкай газаправода «Паўночны струмень-2» паміж Расеяй і Нямеччынай . Другая, паўночная нітка газаправода павялічыць на 55 млрд кубаметраў колькасць газу, які транспартуецца з Расеі ў Еўропу».

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што запуск газаправода «Паўночны струмень-2» будзе азначаць далейшую манапалізацыю паставак газу. Прэм'ер-міністр Польшчы дадаў, што абмеркаваў пытанне аб дыверсіфікацыі паставак газу ў гутарцы з амерыканскім міністрам энээргетыкі Рыкам Пэры, якія знаходзіўся ў Бухарэсце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках