19 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прымусіць чыноўнікаў працаваць паводле закону?

2
Як прымусіць чыноўнікаў працаваць паводле закону?

Чыноўнікі баяцца незалежных блогераў і агалоскі.

Чым мог скончыцца пазоў звычайнага блогера да цэлага райвыканкаму? Мазырскі суд адмовіў вядомаму блогеру Андрэю Павуку ў задавальненні скаргі на чыноўнікаў, якія не хацелі дзяліцца неабходнай яму інфармацыяй, паведамляе «Белсат».

Як ставіцца да такіх пастаноў уладаў, і ці можна прымусіць чыноўнікаў працаваць паводле закону?

Андрэй Павук - блогер і грамадскі актывіст, які ўжо шмат гадоў трымае ў тонусе ўлады Кастрычніцкага раёна на Гомельшчыне. Здымае відэа аб сваім пасёлку, спрачаецца з чыноўнікамі і адчуе ціск у адказ:

«Я цяпер у пракуратуру звярнуся, куды трэба, і вы адправіцеся таксама туды, куды трэба».

Аднак на гэты раз ціск адчулі самі чыноўнікі. Блогер абурыўся тым, што яму не дазволілі прысутнічаць на адкрытых пасяджэннях райвыканкама. Дайшло нават да суда, які не задаволіў скаргу Павука.

Са слоў мазырскага суддзі, усё, што блогеру трэба ведаць, ёсць на старонках мясцовай раённай газеты. Гэтую ж справу раней разглядаў суддзя Кастрычніцкага раёна Уладзімір Васілеўскі, але ў перапынку, яшчэ да моманту правядзення спрэчак старон, на стале пракурора знайшлі ўжо гатовы тэкст пастановы. Выклалі ў інтэрнэт - і замест вэрдыкту суддзя ўзяў самаадвод.

Менавіта агалоскі і баяцца сённяшнія ўлады, адзначае калега Андрэя Павука, «народны рэпарцёр Берасця» Сяргей Пятрухін. Нядаўна ў яго кватэры правялі ператрус, а потым прымусова адвезлі на псіхіятрычную экспэртызу. Усё ў рамках «сур'ёзнай» справы - за паклёп і абразу ўчастковага! А напраўду?

«Я думаю, гэта ўсё праз тое, што я асвятляю падзеі вакол злашчаснага завода «iPower», які будуецца з вялізнымі парушэннямі. Хлусіць намеснік міністра, столькі падману, бруду, хлусні. І яго хочуць пабудаваць, нягледзячы на тое, што ставяць пад пагрозу экалагічную бяспеку ўсяго рэгіёну і здароўе людзей», - распавядае Сяргей Пятрухін, блогер, «Народны Рэпарцёр».

А на памяць аб уварванні ўладаў ва ўласнае жыццё Пятрухін ператварыў выбітыя АМАПам дзверы ў арт-аб'ект, які хоць і часова, але ўвекавечыў прозвішчы і здымкі тых, хто быў датычны да «штурму». Кропку ж у вечным пытанні спрэчак паміж блогерамі і ўладамі ставяць жыхары сталіцы:

«Я думаю, што інтэрнэт-блогеры вельмі ўплываюць на грамадства, бо яны вельмі блізкія да людзей».

«Каб ведаць годную даверу інфармацыю, трэба глядзець на розныя сродкі. Параўноўваць і выбіраць, што бліжэй».

«Вядома ж, інтэрнэт-блогерам. Якія афіцыйныя сродкі? Гэта смешна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках