19 красавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі пабіў чарговы рэкорд Лігі чэмпіёнаў

1
Мэсі пабіў чарговы рэкорд Лігі чэмпіёнаў
ЛІЯНЭЛЬ МЭСІ

Нападнік «Барсэлоны» выперадзіў Рональду паводле колькасці хет-трык.

Ліянэль Мэсі стаў першым у гісторыі футбалістам, які аформіў 8 хет-трыкаў у Лізе чэмпіёнаў, паведамляе Sports.ru.

18 верасня «Барсэлона» распляжыла ПСВ (4:0) у матчы 1-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў (4:0). Тры мячы на рахунку нападніка сіне-гранатавых Ліянэля Мэсі.

Аргентынец адкрыў лік ударам са штрафной на 31-й хвіліне, стаўшы аўтарам першага гола групавой стадыі ЛЧ у гэтым сезоне. На 77-й хвіліне ён забіў другі свой гол, на 87-й - трэці.

Для Месі гэта 8-ы хет-трык у Лізе чэмпіёнаў. Ён выперадзіў партугальца Крышціяну Ранальду і стаў першым гульцом, каму скарылася гэтая адзнака.

Ліянэль Мэсі забіў 63 галы ў 64-х матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. І гэта яшчэ адзін рэкорд галоўнага клубнага турніру кантынента.

Акрамя таго, Ліянэль Мэсі стаў трэцім гульцом у гісторыі, хто забіваў у 14 або больш розыгрышах Лігі чэмпіёнаў. Да яго гэта дасягненне скарылася Раяну Гігзу (16) і Раулю (15).

Пры гэтым Мэсі забівае ў 14-м сезоне ЛЧ запар, ён паўтарыў дасягненне Рауля.

«Барсэлона» - чацвёртая каманда, якая двойчы забівала першы гол сезона ў Лізе чэмпіёнаў. Да каталонцаў гэта ўдалося зрабіць «Аякс», «ПСЖ» і «Спартаку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках