25 красавiка 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уражвае»: Трамп падтрымаў дамову паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй

4
«Уражвае»: Трамп падтрымаў дамову паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША ацаніў захады для дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён вельмі натхнёны заявамі КНДР аб выніках саміту лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі, паведамляе nv.ua.

У сябе ў Twitter ён назваў «вельмі ўражальнымі» дасягнутыя Кім Чэн Ынам і Мун Чжэ Інам дамоўленасці.

Трамп адзначыў, што Кім Чэн Ын пагадзіўся дапусціць на ядзерныя аб'екты міжнародных назіральнікаў, закрыць ядзерны палігон і пускавую пляцоўку, спыніўшы на іх выпрабаванні.

"Парэшткі амерыканскіх герояў працягнуць вяртацца ў ЗША, а Поўнач і Поўдзень пададуць супольную заяўку на правядзенне Алімпіяды 2032 года. Вельмі ўражвае", - рэзюмаваў Трамп.

18 верасня ў сталіцу КНДР Пхеньян з трохдзённым візітам прыбыў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін.

Падчас супольнага з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам саміту былі падпісаны некалькіх дамоў, дзякуючы якім у стасунках дзвюх краін наступіць "новая эра".

Акрамя таго, Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін дамовіліся размарозіць перамовы аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы, якія раней прыпыніліся.

Таксама міністры абароны дзвюх Карэй падпісалі ўсёабдымнае пагадненне ў вайсковай сферы, якое накіраванае на зніжэнне напружанасці паміж дзвюма краінамі і прадухіленне выпадковых сутыкненняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках