20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую эканоміку пакінуць без грошай ад нафты

5
Расейскую эканоміку пакінуць без грошай ад нафты

Урад РФ мае намер размясціць гэтыя сродкі за межамі краіны.

Фонд нацыянальнага дабрабыту Расеі, у які з 2017 года сыходзяць усе даходы бюджэту ад нафты даражэйшай за 40 даляраў за барэль, будзе інвеставаны па-за расейскай эканомікай, паведамляе finanz.ru.

З прапановай накіраваць грошы фонду ў замежныя праекты да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна звярнуўся кіраўнік МЭР Максім Арэшкін.

Пуцін даў рэзалюцыю "згодзен" і даручыў пачаць рэалізацыю гэтага падыходу ўжо ў наступным годзе, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў фінансава-эканамічным блоку ўрада.

Да 2019-га года сума ФНБ павысіцца на 7% ВУП, і з гэтага моманту Бюджэтны кодэкс дазваляе выдаткоўваць назапашаныя сродкі.

Гэтыя ўкладанні, зрэшты, павінны захоўваць вонкавы характар у дачыненні да расейскай эканомікі (гэта значыць сыходзіць за мяжу), каб "не раскідаць сфармаваную макраэканамічную канструкцыю", гаворыцца ў лісце Арэшкіна.

Па-першае, на думку міністра, сродкі ФНБ можна накіроўваць на крэдытаванне замежных прадпрыемстваў, якія гатовыя купляць прадукцыю расейскай вытворчасці. Такі механізм ужо дзейнічае ў АПК - расейскую зброю купляюць пераважна на расейскія ж грошы. У мінулым годзе сума продажу дасягнула 15 млрд даляраў.

Для тавараў цывільнага прызначэння могуць выкарыстоўвацца Расэксімбанк і ЭКСАР.

Другім каналам стане будаўніцтва вытворчай базы расейскіх кампаній за межамі РФ. Гэта пашырыць ім доступ на рынкі трэціх краін пры ўмове захавання значнай часткі дададзенага кошту вырабленай прадукцыі на тэрыторыі Расеі.

Па-трэцяе, міністр прапануе выкарыстоўваць сродкі ФНБ на льготнае фінансаванне стварэння сэрвісных цэнтраў для абслугоўвання расейскай прадукцыі на рынках трэціх краін.

На 1 верасня, са звестак Мінфіна, сума ФНБ складала 5,16 трыльёна рублёў, або 75 млрд даляраў.

Траціна ад гэтай сумы, зрэшты, дэ-факта ўжо выдаткаваная. 574,6 рублёў размешчана пад ільготную стаўку на дэпазітах у ВЭБе, які апынуўся на мяжы дэфолту, 3 млрд далараў - выдзелена Украіне ў спробе выратаваць рэжым Віктара Януковіча за некалькі месяцаў да яго зрынання і ўцёкаў з краіны, яшчэ 443 рублёў выдаткавана на падтрымку банкаўскай сістэмы.

112,6 млрд рублёў і 4,11 млрд даляраў укладзена ў "самаакупныя інфраструктурныя праекты".

Ліквідная частка ФНБ - валютныя рэшткі на рахунках Мінфіна ў ЦБ - складала 22,113 мільярда даляраў, 20,717 мільярда еўра, 4,368 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках