20 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці абвострыць знішчэнне Іл-20 сітуацыю на Блізкім Усходзе

Ці абвострыць знішчэнне Іл-20 сітуацыю на Блізкім Усходзе

Падобнае было падчас вайны ў Грузіі, калі РФ страціла тры самалёты.

Падрабязны аналіз сітуацыі - у матэрыяле "Нового времени".

Рэакцыя Крамля

Крэмль рыхтуе адказ. Як папярэдзіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, гэта будуць "крокі, якія заўважаць ўсе". Кіраўнік РФ адзначыў, што гэтыя дзеянні будуць накіраваныя на дадатковую абарону расейскіх вайскоўцаў, расейскіх аб'ектаў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

Пуцін падкрэсліў, што гэтая сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад той, калі турэцкія войскі збілі расейскі самалёт Су-24. Затое збіванне Іл-20 - гэта, хутчэй, падобна да ланцужка трагічных выпадковых абставін. Ён дадаў, што стаўленне Расеі да інцыдэнту выказана ў заяве расейскай Мінабароны.

Падрабязнасці інцыдэнту

17 верасня а 23:00 паводле кіеўскага часу расейскі самалёт-выведнік Іл-20 знік з радараў. Раніцай у расейскім Мінабароны пацвердзілі, што яго збілі зенітным ракетным комплексам, якія належаць сірыйскай сістэме СПА. Гэта адбылося пры спробе адбіць атаку ізраільскіх знішчальнікаў F-16. Таму Расея абвінаваціла ў гэтым Ізраіль.

Пасля гэтага прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што ў трагедыі вінаваты Ізраіль. Чыноўнік дадаў, што расейскіх вайскоўцаў на борце Іл-20 было 15, і ўсе яны загінулі. Паводле ягоных слоў, на месцы падзення самалёта раніцай працягвалася пошукава-выратавальная аперацыя.

Пазней у расейскай Мінабароне заявілі, што вайскоўцы РФ паднялі на паверхню абломкі збітага Іл-20 і фрагменты целаў загінулых. Да правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі прыцягнулі восем расейскіх караблёў.

У войску Ізраіля ў адказ на абвінавачванні Расеі ўсклалі поўную адказнасць за катастрофу на рэжым Башара Асада. Пры гэтым кіраўніцтва Ізраіля выказала шкадаванне з нагоды гібелі экіпажа расейскага самалёта.

Сваю прысутнасць у небе над Сірыяй ў Ізраілі патлумачылі тым, што авіяцыя атакавала адзін з сірыйскіх пастоў, дзе павінны былі перадаваць зброю з Ірана для ісламскага руху Хезбала.

Чаму такое адбываецца

Такія інцыдэнты адбываюцца з-за таго, што ў Сірыі дзеянні розных дзяржаў недастаткова скаардынаваны, адзначыў кіраўнік Цэнтра комплексных даследаванняў імя Аль-Газалі Уладзімір Кушнярэнка.

Паколькі сірыйская вайна блізкая да заканчэння, задзейнічаныя ў ёй дзяржавы спрабуюць захаваць свае пазіцыі ў гэтым супрацьстаянні. Са слоў экспэрта, можна меркаваць, што Расея выкарыстоўвае збіванне свайго самалёта дзеля ўплыву на сітуацыю.

"Можа гэта абвастрыць нейкія сітуацыі - так. Ужо ідуць медыйна-дэкларатыўна-палітычныя баі з нагоды хімічнай зброі. Кожны бок актуалізуе праблемы і спрабуе палепшыць свае пазіцыі. Заканчэнне сірыйскай вайны - гэта сур'ёзны паварот у інфраструктуры на Блізкім Усходзе", - сказаў Кушнярэнка.

Непрызнаная памылка

Тое, што не было каардынацыі паміж расейскімі і сірыйскімі паветранымі сіламі, выглядае дзіўным, бо менавіта Расея пастаўляла Сірыі ўзбраенне, сказаў валанцёр цэнтра даследавання паўстанцкіх рухаў Арцём Канопкін.

Ён дадаў, што такая сітуацыя была падчас вайны ў Грузіі, калі Расейская Федэрацыя праз уласныя памылкі страціла тры самалёты. Канопкін адзначыў, што Расея наўрад ці прызнае свае памылкі і будзе вінаваціць Ізраіль.

Расея можа дэнансаваць дамову аб стабілізацыі абстаноўкі ў зоне дээскалацыі Ідліб, падпісаную з Турцыяй.

"Мінабароны РФ абвінавачвае ізраільцаў у тым, што яны, наносячы ўдары па сірыйскай тэрыторыі, прыкрывалі Іл-20. Страляючы па F-16, збілі расейскі самалёт. Гэта прапагандысцкая "качка", якую паставіла самая Расея, ці ў іх зусім няма сістэмы свой -чужы", - заявіў Канопкін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках