23 красавiка 2024, aўторак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына стала партнёрам ініцыятывы Трохмор’я

Нямеччына стала партнёрам ініцыятывы Трохмор’я

Амбіцыйны праект ахоплівае краіны Балтыйскага, Чорнага і Адрыятычнага мораў.

Па выніках саміту ініцыятывы Трохмор’я, які адбыўся 17 верасня ў Бухарэсце, Нямеччына атрымала статус генеральнага партнёра праекта.

Пра гэта піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на News.ro.

"Пэўным вынікам з'яўляецца пастанова прыняць Нямеччыну як генеральнага партнёра ў ініцыятыве", - сказаў прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс.

Паводле ягоных слоў, Нямеччына мае эканамічныя інтарэсы ў рэгіёне.

Лідары краін-удзельніц праекта таксама дамовіліся стварыць фонд Трохмор’я з капіталам на 5 млрд еўраў для падтрымкі рэгіянальных інвестыцыйных праектаў, піша Polskie Radio 24. Некаторыя інвестыцыі ўжо пачатыя, напрыклад, дарога Via Carpatia.

На сустрэчах прысутнічаў міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры. "Я размаўляў з ім пра важнасць дасягнення рэальнай дыверсіфікацыі, незалежнасць Еўропы, з асаблівым упорам на Цэнтральную Еўропу, ад расейскага газу", - заявіў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

ЗША імкнуцца да павелічэння амерыканскага экспарту ЗПГ на замежныя рынкі, з чым наўпрост звязаная палітыка падтрымкі еўрапейскай незалежнасці.

Наступны саміт Трохмор’я адбудзецца ў 2019 года ў Славеніі.

Праект аб'ядноўвае 12 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, размешчаных у рэгіёне паміж Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным морамі: чатыры краіны Вышаградскай групы, краіны Балтыі, Аўстрыю, Харватыю, Румынію, Славенію і Балгарыю. Першачарговымі сферамі паглыблення супрацоўніцтва выбраны энэргетыка, транспарт і тэлекамунікацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках