18 красавiка 2024, Чацвер, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Уражвае стойкасць і адвага ўкраінскіх жаўнераў

5
Міністр абароны Вялікабрытаніі: Уражвае стойкасць і адвага ўкраінскіх жаўнераў
ФОТА: ПРЭС-ЦЭНТР ШТАБА ААС

Брытанская дэлегацыя наведала ўкраінскіх вайскоўцаў на перадавой.

Падчас рабочага візіту ва Украіну брытанская дэлегацыя на чале з дзяржсакратаром у пытаннях абароны Вялікабрытаніі Гэвінам Уільямсан пабывала ў раёне правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр штаба ААС у Facebook, піша eurointegration.com.ua.

"Уільямсан пабываў на перадавых рубяжах абароны, дзе асабіста пагутарыў з байцамі Аб'яднаных сіл. Больш за ўсё, прызнаецца брытанскі госць, яго ўразілі стойкасць і адвага ўкраінскіх жаўнераў, якія сутыкнуліся з адным з самых агрэсіўных войскаў свету", - гаворыцца ў паведамленні.

Уільямсан сустрэўся таксама з камандзірам аб'яднаных сіл генерал-лейтэнантам Сяргеем Наевым.

"Наеў праінфармаваў Уільямсана аб мерах, якія выконваюцца Аб'яднанымі сіламі для адпору расейскай агрэсіі і стабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Былі прыведзеныя канкрэтныя факты выкарыстання ўзбраення расейскага паходжання супраць вайсковых частак, якія вядуць баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны", - адзначаюць у штабе.

Брытанскі міністр падкрэсліў, што Лондан і надалей будзе дапамагаць Украіне і ўсебакова падтрымліваць яе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках