20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Расеі вызначыў скасаваць скандальныя вынікі выбараў у Прыморскім краі

6
ЦВК Расеі вызначыў скасаваць скандальныя вынікі выбараў у Прыморскім краі

Увесь гэты час ва Уладзівастоку праходзілі акцыі пратэсту.

Кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Эла Памфілава прапанавала прызнаць выбары губернатара Прыморскага краю несапраўднымі. Пра гэта яна заявіла ў сераду на пасяджэнні ЦВК, паведамляюць Інтэрфакс і «Радыё Свабода».

Са слоў Памфілавай, аналіз звестак, якімі ўжо валодае Цэнтрвыбаркам, дазваляе прыняць пастанову неадкладна. Новыя выбары ў гэтым выпадку будуць прызначаныя праз тры месяцы, заявіла кіраўніца Памфілава. ЦВК таксама паставіў пад сумнеў дзеяздольнасць выбарчай камісіі Прыморскага краю.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў сёння заявіў, што Крэмль падтрымлівае пазіцыю Цэнтрвыбаркама. Пры гэтым ён спаслаўся на словы кіраўніка дзяржавы «аб прыярытэтнасці чысціні і справядлівасці выбараў».

Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Прыморскага краю заявіў ТАСС, што не будзе ўдзельнічаць у новых выбарах. Праз паўгадзіны абвясціў пра намер ісці «на трэці тур», пасля чаго зноў сказаў, што «чыста па-мужчынску» гэтага рабіць не варта.

Кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка выступае супраць магчымага скасавання вынікаў выбараў губернатара Прымор'я. Але пазней таксама паведаміў, што возьме ўдзел у новых выбарах, калі яны будуць прызначаныя.

Другі тур выбараў губернатара Прыморскага краю адбыўся 16 верасня. Цягам амаль усяго перыяду падліку галасоў з адрывам 5-6 адсоткаў лідараваў кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка. Аднак раніцай у панядзелак высветлілася, што, паводле папярэдніх вынікаў, перамог кандыдат ад «Адзінай Расеі» Андрэй Тарасенка. Ішчанка заявіў, што на карысць ягонага апанента было «ўкінутае» да 40 тысяч галасоў. З 17 верасня ва Уладзівастоку праходзяць стыхійныя акцыі супраць фальсіфікацый на выбарах губернатара Прымор'я.

У сераду ва Уладзівасток прыбыла спецыяльная камісія Цэнтрвыбаркама, якая правярае паведамленні аб парушэннях на выбарах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках