25 красавiка 2024, Чацвер, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік найбуйнейшага банка Даніі падаў у адстаўку праз скандал з адмываннем расейскіх грошай

Кіраўнік найбуйнейшага банка Даніі падаў у адстаўку праз скандал з адмываннем расейскіх грошай

Гэтыя сродкі былі звязаныя з Пуціным і ФСБ.

Выканаўчы дырэктар найбуйнейшага банка Даніі Danske Bank Томас Борг падаў у адстаўку праз скандал з адмываннем расейскіх грошай.

Пра гэта паведамляе Associated Press (пераклад - «Европейская правда»).

Сёння была апублікаваная ўнутраная справаздача банка, у якой сцвярджаецца аб маштабным адмыванні грошай праз эстонскі філіял. У справаздачы адзначаецца, што «пераважная большасць» транзакцый «выявіліся падазронымі».

У верасні 2017 года дацкая газета Berlingske напісала пра тое, што Danske Bank атрымаў 2,4 млрд еўра ценявых сродкаў з Азербайджана. У ліпені 2018 года з'явілася інфармацыя аб тым, што ў перыяд паміж 2012 і 2015 гадамі гэты ж банк атрымаў 7 млрд еўраў з Расеі.

У пачатку верасня СМІ апублікавалі інфармацыю аб адмыванні 28 млрд еўраў расейскіх сродкаў.

Крыніца ў Даніі сцвярджае, што гэтыя сродкі былі звязаныя з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і ФСБ. Частка мае дачыненне да забойства Сяргея Магніцкага ў 2009 годзе, мяркуе брытанскі бізнэсовец Біл Броўдэр, былы працадаўца Магніцкага.

Вынікі, апублікаваныя ў сераду, паказваюць, што блізу 200 млрд еўраў прайшлі праз філіял банка ў Эстоніі.

Борг заявіў, што, нягледзячы на тое, што асабіста ён быў апраўданы ў справаздачы, «правільным для ўсіх бакоў з'яўляецца тое, што я падаю ў адстаўку». Ён далучыўся да Капенгагенскага банка ў 1997 годзе і стаў яго выканаўчым дырэктарам у верасні 2013 года.

У банку заявілі, што «прааналізавалі амаль 6200 кліентаў з найбольшымі паказчыкамі рызыкі, з якіх пераважная большасць выявіліся падазронымі».

Скандал істотна пашкодзіў рэпутацыі банка і прывёў да падзення кошту яго акцый на 20% за мінулы год. Пасля з'яўлення інфармацыі ў пачатку верасня аб адмыванні 28 млрд еўраў расейскіх сродкаў кошт акцый банка абрынуўся яшчэ на 6%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках