28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы ўвялі ваеннае становішча да канца года?

21
У Воршы ўвялі ваеннае становішча да канца года?

АМАП будзе патруляваць Воршу, прынамсі, да канца 2018-га.

Праз некаторы час пасля таго, як Лукашэнка абвясціў, што Ворша будзе на «ваенным становішчы», у горадзе з'явіліся людзі ў камуфляжы, паведамляе сайт orsha.eu.

Два-тры такія камуфляжныя чалавекі сталі хадзіць разам з патрульнымі міліцыянтамі па горадзе. Як высветлілася, гэта менскі АМАП, які прыехаў у Воршу для так званай «адпрацоўкі горада». Гэта звычайная з'ява для беларускіх гарадоў, калі для ўзмацнення мясцовай міліцыі прыязджаюць дадатковыя сілы.

Але звычайна такое ўзмацненне прыязджае ў горада не больш чым на тыдзень. У Воршы ж «камуфляжныя» затрымаліся. Афіцыйных паведамленняў пра «адпрацоўку горада» не было, таму і не зразумела, колькі ж гэтая адпрацоўка прадоўжыцца.

Паводле інфармацыі журналістаў, якая паступіла з надзейных крыніц, АМАПаўцы будуць патруляваць горад да канца года. Разам з імі горад будуць адпрацоўваць спецыяльныя службы накшталт «Стралы». Здавалася б, узмацненне мясцовай міліцыі павінна было б прынесці карысць для жыхароў гораду: больш міліцыі - больш бяспечны горад. Але напраўду прыезд «камуфляжных» выклікае не малое раздражненне ў горадзе. На сайт прыходзілі паведамленні пра неабгрунтаваныя - як здаецца людзям - затрыманні. Перш за ўсё гэта тычыцца тых, хто ўжываў алкаголь у горадзе, а потым спрабаваў даехаць дадому. Людзей пасля кавярні і наведванняў гасцей затрымлівалі на прыпынках і нават у саміх кавярнях.

Адзіная «карысць» ад усяго гэтага ў тым, што больш затрыманых прывядзе да большай колькасці штрафаў і «павелічэння даходнай часткі» бюджэту раёна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках