25 красавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ створаць агульную памежную службу

У ЕЗ створаць агульную памежную службу

Міграцыя і Brexit - асноўныя тэмы сустрэчы на двухдзённым нефармальным саміце лідараў ЕЗ, які праходзіць у Зальцбургу.

Што тычыцца міграцыі, то гаворка ідзе аб ажыццяўленні раздзелаў чэрвеньскага саміту і прапановы аб стварэнні камісіі ў пытаннях аховы еўрапейскіх межаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Стварэнне да 2020 года памежнай службы ЕЗ колькасцю 10 тысяч чалавек і павелічэнне яе паўнамоцтваў выклікае спрэчкі і сумневы некаторых краін. Як было прапанавана камісіяй, еўрапейскія службоўцы атрымаюць права самастойна кантраляваць вонкавыя межы саюза - праверку асобы, выдачу дазволаў або адмову ва ўездзе, перахоп падазроных асоб на вонкавых межах.

Вугоршчына ўжо падняла пытанне аб сваім суверэнітэце. Прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан сказаў, што Будапешт не адмовіцца ад права на абарону сваёй мяжы. І Польшча, як заявіў намеснік міністра замежных спраў Конрад Шыманьскі, не мае патрэбы ў дапамозе: «Польшча выконвае свае абавязацельствы вельмі добра, калі гаворка ідзе пра абарону вонкавых межаў Еўрапейскага Звязу».

На саміце еўрапейскія лідары збіраюцца абмеркаваць ход рэалізацыі праекта стварэння цэнтраў кантролю за мігрантамі, у якіх будуць правяраць тых, хто прэтэндуе на наданне прытулку ў ЕЗ. У той жа час не развязанае пытанне аб стварэнні цэнтраў у Паўночнай Афрыцы, дзе мігранты, якія імкнуліся патрапіць у ЕЗ, і выратаваныя ў Міжземным моры, будуць часова ўтрымлівацца пад вартай да высвятлення асобы.

Што тычыцца Brexit, то праз тупік у перамовах з Вялікай Брытаніяй будзе скліканы дадатковы саміт у лістападзе. Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй вечарам 19 верасня паведаміла аб падрыхтоўцы Лондана да выхаду з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках