19 красавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Таццяны Севярынец

3
КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Таццяны Севярынец
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: BCHD.INFO

На працягу шасці месяцаў улады абавязаныя паведаміць КПЧ ААН пра прынятыя захады аднаўлення правоў актывісткі.

Камітэт правоў чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Таццяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе права на свабоду слова і мірныя сходы, павеламляе vitebskspring.org.

Цяпер на працягу шасці месяцаў улады абавязаныя паведаміць Камітэту пра прынятыя меры аднаўлення правоў Таццяны Севярынец. Акрамя таго - інфармаваць праз СМІ грамадзян краіны пра тое, якім чынам з боку дзяржавы былі парушаныя яе правы.

Скаргу ў Камітэт правоў чалавека Таццяна Севярынец накіравала яшчэ 7 гадоў таму, пасля падзей, якія адбываліся ў 2011 годзе. Летам таго года актывістка БХД ладзіла на Успенскай горцы ў Віцебску малітоўныя сустрэчы, падчас якіх гараджане маліліся за палітвязняў.

За што аштрафавалі

Трэцяга ліпеня 2011 году Тацяна Севярынец сустрэла на плошчы Перамогі, дзе ў той час праходзілі афіцыйныя святкаванні Дня Рэспублікі, членаў арганізацыйнага камітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і разам з паплечнікамі накіравалася на Успенскую горку, каб памаліцца за беларускіх палітвязняў ля крыжа Еўфрасінні Полацкай. Па дарозе да іх далучыліся іншыя грамадзяне. І вось гэта перамяшчэнне па гарадскіх ходніках супрацоўнікі органаў унутраных спраў палічылі «несанкцыянаваным групавым публічным выказваннем грамадска-палітычных поглядаў», а Таццяну Севярынец - арганізатарам шэсця.

Пры гэтым ніхто з тых, хто ішоў памаліцца, не выходзіў на праезную частку, не трымаў у руках сцягі, плакаты, транспаранты або іншыя агітацыйныя матэрыялы, якія б прыцягвалі ўвагу. Гэта, між іншым, пацвярджалася аператыўнымі відэаматэрыяламі, якія ў якасці доказаў віны актывісткі фігуравалі ў судзе.

Тым не менш, улады ўспрынялі гэта як незаконнае шэсце, а супрацоўнікі міліцыі склалі на Севярынец пратакол аб парушэнні ёй правілаў арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Згодна з пратаколам, віцяблянку абвінавацілі ў парушэнні ўсталяванага парадку арганізацыі вулічнага шэсця з выяўленнем грамадска-палітычных поглядаў і парушэнні Закона «Аб масавых мерапрыемствах». Суддзя Яўген Буруноў пагадзіўся з довадамі міліцыі і аштрафаваў Севярынец на 700 тысяч рублёў (недэнамінаваных).

«Прымусіць Беларусь паважаць правы»

Актывістка не пагадзілася з пастановай суда і абскардзіла яе ў вышэйшых судовых інстанцыях. Аднак ні Віцебскі абласны, ні Вярхоўны суды пастановы суда першай інстанцыі не скасавалі, а пакаранне ў выглядзе штрафу пакінулі ранейшым.

Пасля таго, як Таццяна не змагла законна абараніць свае правы ўнутры краіны, яна звярнулася ў міжнародны праваабарончы орган.

У звароце, адрасаваным у Камітэт правоў чалавека, Таццяна Севярынец заявіла, што для яе, як грамадзянкі, вельмі важна спыніць практыку парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі, а таксама - прымусіць Рэспубліку Беларусь паважаць і забяспечваць правы, прапісаныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Скаргу Таццяны Севярынец Камітэт змог разгледзець толькі праз 7 гадоў. Члены Камітэта аднадушна прыйшлі да высновы, што ў справе Таццяны Севярынец Рэспубліка Беларусь парушыла яе правы, запісаныя ў артыкулах 19 (2) (Свабода слова) і 21 (Права на мірныя сходы) Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках