25 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі: 27 гадоў таму спрацавала наша беларуская салідарнасць

4
Юрась Беленькі: 27 гадоў таму спрацавала наша беларуская салідарнасць

19 верасня 1991 года Вярхоўны савет Беларусі 12-га склікання прызнаў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» дзяржаўнай сімволікай.

27 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, Вярхоўны савет Беларусі 12-га склікання прызнаў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» дзяржаўнай сімволікай. Адзін з удзельнікаў тых падзей, тагачасны дэпутат і сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Юры Беленькі распавёў «Белсату» пра гэту яркую падзею беларускай гісторыі.

«Адразу скажу - цяжка было. Але тут спрацавала наша беларуская салідарнасць. Маторам былі мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Але вельмі важна: была зробленая выстава, якая распавядала пра гісторыю нашых нацыянальных сімвалаў. Важнае значэнне меў той факт, што ў парламенце ў падтрымку новай сімволікі выступіў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Платонаў. Такая сукупнасць, такое вылучэнне нашага нацыянальнага - гэта ўсё зрабіла сваю ролю».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках