20 красавiка 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары параілі хобі, якое істотна падаўжае жыццё

13
Лекары параілі хобі, якое істотна падаўжае жыццё

Навуковыя супрацоўнікі Ельскага ўніверсітэта правялі даследаванне.

Любоў да кніг не толькі зніжае рызыкі заўчаснай смерці, але і павялічвае эрудыцыю чалавека, паведамляе hronika.info.

Навуковыя супрацоўнікі Ельскага ўніверсітэта правялі даследаванне, падчас якога высветлілі, што чытанне можа падаўжаць жыццё чалавека і паляпшаць яго кагнітыўныя асаблівасці.

Навукоўцы раяць чытаць не менш за 30 хвілін у дзень для станоўчага стану здароўя. Такое баўленне часу зніжае рызыку ранняга скону на 23%, а акрамя таго, нармалізуе працу сардэчна-сасудзістай сістэмы, расслабляе мускулатуру і памяншае стрэс.

«Варта пагрузіцца ў цікавую кнігу на мінімум некалькі хвілін, і ў людзей імгненнем скарачаецца ўзровень напружання», заявілі спецыялісты.

На працягу 12 гадоў навукоўцы назіралі за жыццём 3500 чалавек, якім рэкамендавалі больш чытаць кніг. Даследнікі раяць чытанне пенсіянерам для развіцця іх разумовых параметраў. Пры гэтым карысць могуць прынесці толькі друкаваныя выданні, а не электронныя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках