28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі спадарожнік паказаў фота з месца, дзе быў збіты расейскі Іл-20

Ізраільскі спадарожнік паказаў фота з месца, дзе быў збіты расейскі Іл-20

У выніку ўдару быў знішчаны склад боепрыпасаў, перададзеных Асаду.

Пры ракетным удары Войска абароны Ізраіля па сірыйскай Латакіі быў цалкам знішчаны склад боепрыпасаў, паведамілі ў ізраільскай кампаніі - аператары камерцыйных спадарожнікаў Imagesat International (iSi). Адпаведнае паведамленне размешчанае ў Twiitter арганізацыі, паведамляе rbc.ru.

Пра гэта, як заявілі ў iSi, сведчаць здымкі са спадарожніка, на якіх, паводле інфармацыі прадстаўнікоў кампаніі, сфатаграфаваныя наступствы авіяналёту ВПС Ізраіля на Сірыю. «Паводле папярэдняй ацэнкі, склад боепрыпасаў, атакаваны два дні таму ў сірыйскай Латакіі, цалкам знішчаны», - гаворыцца ў паведамленні Imagesat International.

Да допісу ў мікраблогу прадстаўнікі ізраільскай кампаніі прымацавалі спадарожнікавыя фота, на якіх, з іх звестак, спачатку паказаны склад боепрыпасаў у Латакіі 9 красавіка мінулага года (паводле фатаграфій, гэты будынак даўжынёй 155 м і шырынёй 35 м, размешчаны на ўскраіне горада). На суседнім фота, са звестак iSi, тая ж мясцовасць, але ўжо 18 верасня 2018 году - ад будынка засталіся толькі руіны. Іншых пацвярджэнняў аб тым, што гэта менавіта склад боепрыпасаў і што ён быў разбураны пры ўдары сіл Ізраіля 17 верасня, Imagesat International не падае.

Сірыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA раней сцвярджала, што СПА Сірыі ў гэты дзень удалося адбіць атакі ізраільскіх вайскоўцаў. Мэтай удару ізраільскага войска агенцтва тады называла прамыслова-тэхналагічнае прадпрыемства.

Падчас менавіта гэтай атакі сірыйскімі СПА, са звестак расейскай Мінабароны, быў збіты самалёт-выведнік ВПС Расеі Іл-20. У Латакіі яго экіпаж павінен быў вызначыць месцы захоўвання і збору беспілотнікаў баевікоў, якія дзейнічаюць супраць сіл сірыйскага ўрада. Катастрофу самалёт пацярпеў, ужо вяртаючыся на расейскую вайсковую базу Хмеймім. На борце Іл-20 знаходзіліся 15 вайскоўцаў, усе яны загінулі. У здарэнні Масква абвінаваціла ізраільскіх лётчыкаў, якія, з яе звестак, «падставілі» расейскі самалёт пад агонь.

Чатыры знішчальнікі F-16 ВПС Ізраіля, зайшоўшы з Міжземнага мора, нанеслі ўдары ў раёне сірыйскага горада Латакія, чым «наўмысна стварылі небяспечную сітуацыю» для караблёў і самалётаў у гэтым рэгіёне, заявілі ў Мінабароны. У Ізраілі ў сваю чаргу прычынай таго, што здарылася назвалі бязладную страляніну сірыйскіх СПА.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках