19 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Крамлёўскі «Барбароса» захлынуўся

17
Парашэнка: Крамлёўскі «Барбароса» захлынуўся
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Украіна павінна стаць неад'емнай і бясспрэчнай часткай Еўропы.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётро Парашэнка сказаў падчас выступу ў Радзе, паведамляе censor.net.ua.

"Мы з вамі стварылі баяздольнае войска. Мы вяртаем украінскай царкве годнае месца ў сусветным праваслаўі. Замацоўваем украінскую мову - складнік сілы і поспеху нашага народа. Войска, мова і вера - гэта не лозунг. Гэта - формула сучаснай украінскай ідэнтычнасці. Войска абараняе нашую зямлю. Мова абараняе нашае сэрца. Царква абараняе нашу душу", - сказаў ён.

Парашэнка падкрэсліў, што стратэгія Украіны правільная: "Я дакладна ведаю, што мы ні ў чым не памыліліся і не схібілі ў пытаннях стратэгіі! Зрабіць моцную і паспяховую Украіну неад'емнай і бясспрэчнай часткай Еўропы без усялякай перспектывы вяртання ў зону расейскага ўплыву - гэта нашая мэта, нашая амбіцыя, наша місія".

"Мы захавалі краіну. Крамлёўскі "Барбароса", пуцінскі бліцкрыг, план "Расейская вясна"- захлынуліся. Мы стварылі войска, якое вызваліла дзве траціны тэрыторыі Данбаса, лакалізаванага канфлікт і трымае абарону на лініі фронту. Яно абараняе краіну ўздоўж украінска-расейскай мяжы" , - рэзюмаваў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках