24 красавiка 2024, Серада, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы хакеіст Беларусі прадоўжыць кар'еру ў «Сібіры»

1
Найлепшы хакеіст Беларусі прадоўжыць кар'еру ў «Сібіры»

Павел Верабей сапраўды сышоў з «Куньлуня».

Беларускі абаронца «Куньлуня» Павел Верабей перайшоў у «Сібір». Кітайскі клуб атрымае грашовую кампенсацыю, паведамляе pressball.by.

У мінулым сезоне 21-гадовы Верабей браў удзел у 52 матчах КХЛ, выступаючы за «Куньлунь Рэд Стар». На ягоным рахунку 12 (4+8) балаў пры паказчыку карыснасці «+8». У гэтым сезоне Верабей не правёў ніводнага матча на ўзроўні КХЛ і быў адпраўлены ў фарм-клуб. У 3 матчах рэгулярнага чэмпіянату ВХЛ Павел адзначыўся 1 закінутай шайбай і 1 выніковай перадачай пры карыснасці «-5», адзначае «Чэмпіянат».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках