28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У нас у двары і падвалах - фантан!»

2
«У нас у двары і падвалах - фантан!»

Цярпенне жыхароў шматпавярховіка ў Смілавічах лопнула.

«Вось цяпер, у той час як я пішу ліст, сцёкі з каналізацыйнага калодзежа, размешчанага на рагу дома, ужо падбіраюцца да дзвярэй пад'езда». Такое паведамленне прыйшло на пошту рэдакцыі tut.by ад жыхароў шматкватэрнага дома №36 на вуліцы Максіма Горкага ў Смілавічах. Паведамляецца, што каналізацыйныя сцёкі ў двары і падвалах збіраюцца з усяго квартала, ЖКГ не паспявае іх адпампоўваць. У довад жыхары даслалі відэа, на якім бачна, як каналізацыйныя сцёкі б'юць з калодзежа.

Высветлілася, што праблема гэтая хранічная і жыхары з ёй перыядычна сутыкаюцца з моманту ўводу дома ў эксплуатацыю ў 2010 годзе. Жыхары дома расказалі, што каналізацыйна-помпавая станцыя (КПС), якая абслугоўвае цэлы квартал, з моманту ўводу, не выконвае свае функцыі, помпы не спраўляюцца, выходзяць з ладу. Станцыя стаіць на балансе Чэрвеньскага ЖКГ, аднак на перакананне абураных жыхароў, яе абслугоўванне фактычна не праводзіцца.

- Помпы часта не працуюць, ачыстка калодзежа асенізатараў сітуацыю не выпраўляе, - кажуць людзі. - З гэтай прычыны нашы ўнутрыдамавыя студні ўвесь час запоўненыя адкідамі нашага дома і найбліжэйшых шматпавярховікаў. Жыхароў першых паверхаў і склеп рэгулярна падтапляе прадуктамі жыццядзейнасці з усяго квартала. ЖКГ у гэтым выпадку абмяжоўваецца толькі разавай адпампоўкай каналізацыі, а не рамонтам КПС. Яны не забываюць і вінаваціць нас у няправільнай эксплуатацыі сетак, накшталт таго, што мы, жыхары, самі вінаватыя, бо кідаем смецце. Нас «кармілі» абяцанкамі, маўляў, ёсць праграма, плануецца рэканструкцыя асноўных каналізацыйных сетак, будаўніцтва новых збудаванняў у пасёлку, а заадно і рамонт праблемнай КПС. Аднак нічога гэтага не адбываецца ўжо каторы год.

Цярпенне жыхароў шматпавярховіка лопнула пасля таго, як цягам апошняга тыдня іх падтапляла некалькі разоў. ЖКГ спрабуе змагацца з праблемай, адкачвае адкіды асенізацыйнымі машынамі:

- Учора 12 машын вывезлі, але гэта ненадоўга, сёння ўжо зноў адпампоўвалі. Гэтую праблему трэба развязваць, і як мага хутчэй. Адказы ў стылі «ўжываюцца захады» мы ўжо чулі неаднаразова. Хацелася б убачыць канкрэтнае развязанне праблемы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках