25 красавiка 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст з Глыбокага аплаціў штраф манетамі, якія размяняў у манашак

5
Журналіст з Глыбокага аплаціў штраф манетамі, якія размяняў у манашак
ЗМІЦЕР ЛУПАЧ

На гэты раз Зміцер Лупач аплаціў 36 базавых (882 рублі) амаль тысяччу манет.

Штраф прысудзіў Глыбоцкі суд за матэрыял пра збіццё міліцыянтамі пенсіянера. У пачатку жніўня журналіст Зміцер Лупач яго заплаціў, але не на Глыбоцкі рахунак, а на Докшыцкі, паведамляе «Белсат».

Дзмітрый сабраў дакументы, напісаў заяву, каб гэтыя грошы пералічылі на патрэбны рахунак. Іх пералічылі, але ўжо памылка была ў супрацоўнікаў Докшыцкага райвыканкама. Яны папрасілі прабачэння ў журналіста і сказалі прыехаць забраць грошы.

«Я прыехаў, грошы мне ў касе вярнулі, і я хацеў заплаціць іх у Глыбокім. Але судовыя выканаўцы мне сказалі, што яны павінны былі другі раз рабіць пералік самі, а мне грошы не даваць на рукі. Раз аддалі, то я ўважаюся за асобу, якая пратэрмінавала аплату, і налічылі мне 10% дадаткова, якія я заплаціў крыху раней», - распавядае журналіст.

Асноўны штраф цягам трох тыдняў журналіст намяняў манетамі і сёння аднёс у банк.

«Размяняў у манашак, яны касу нядзельную лічылі, ну і я папрасіў. Там было 257 дзвюхрублёвых, 190 рублёвых манет, 238 па пяцьдзесят капеек, 130 па дваццаць, 80 па дзесяць і 10 манет па 5 капеек. Засталася яшчэ жменька больш дробных, іх я трымаю на браслаўскі штраф. Для яго я планую сабраць больш дробныя манеты», - кажа Зміцер Лупач.

Са слоў фрылансера, у касе банка вялікі шок ён не выклікаў. Касірка прынесла адзіную на ўвесь банк машынку і даволі хутка справілася з падлікам.

4 верасня журналіста аштрафавалі на 882 рублі за апытанне мінакоў у Браславе 5 ліпеня аб тым, што думаюць мясцовыя жыхары пра затрыманне свайго былога кіраўніка Дранеўскага. Гэты штраф яшчэ не ўвайшоў у законнае дзеянне, бо Зміцер абскардзіў яго ў Віцебскім абласным судзе. Суд у Віцебску пройдзе 26 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках