19 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайдас Сальджунас: Прапаганда Крамля разлічаная на малаадукаваных людзей

3
Вайдас Сальджунас: Прапаганда Крамля разлічаная на малаадукаваных людзей
ВАЙДАС САЛЬДЖУНАС
ФОТА: DELFI

Што трэба ведаць на Захадзе, каб супрацьстаяць інфармацыйным атакам з РФ.

Літоўскі вайсковы аглядальнік Вайдас Сальджунас распавёў у інтэрв'ю Charter97.org пра тое, якіх мэтаў дабіваецца Крэмль у інфармацыйнай вайне супраць Літвы і заходніх краін.

- Сёння шмат гаворыцца пра тое, што Крэмль пасля анэксіі Крыма абвясціў Захаду і Літве, дарэчы, інфармацыйную вайну. Гэта вайна ўсё яшчэ прадаўжаецца?

- Інфармацыйная вайна і не канчалася, яна прадаўжаецца і становіцца ўсё больш і больш інтэнсіўнай.

- Пры дапамозе якіх сродкаў Масква спрабуе паўплываць на грамадскую думку жыхароў Літвы і іншых заходніх краін?

- У ход ідуць такія класічныя сродкі, як навіны, што скажаюць факты. Выкарыстоўваюцца і такія метады, як распаўсюд прапагандысцкага кантэнту ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках, які сведчыць аб нібыта «моцы» Расейскай Федэрацыі і «слабасці» Захаду.

Уся гэтая інфармацыя накіраваная на эмацыйна адчувальныя пласты грамадства (у розных краінах яны могуць быць рознымі - напрыклад, нацыянальныя меншасці, групы, якія маюць тыя ці іншыя палітычныя мэты і іх прыхільнікі, людзі з абмежаванай кампутарнай пісьменнасцю).

- Мы з вамі толькі што пагаварылі аб сродках, а якія мэты ў інфармацыйнага ўздзеяння Крамля?

- Раскалоць, стварыць канфлікт, аслабіць грамадства, частку грамадзянскай супольнасці перацягнуць на свой бок. Таксама гэта могуць быць такія мэты, як: прымусіць сумнявацца, чагосьці баяцца, паддацца або выклікаць правакацыйныя, ірацыянальныя настроі, якія павінны апраўдаць пастулат Крамля пра «няўдалыя, істэрычныя і фашысцкія» краіны Балтыі.

- Дапусцім, што Масква здолее дамагчыся рэалізацыі задуманага. Якімі могуць быць наступствы?

- Такія, як напрыклад у Малдове, Украіне ці ў Літве пачатку 1940 года (нагадаем, што ў Малдове праз умяшанне Крамля з'явілася Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Украіна ў выніку анэксіі з расейскага боку страціла Крым, на тэрыторыі дзяржавы з'явіліся непрызнаныя «рэспублікі» - «ДНР» і «ЛНР», а Літва ў 1940 годзе была цалкам анэксаваная Савецкім Саюзам - Рэд.).

- На вашу думку, хто ў Літве найболей паддаецца крамлёўскай прапагандзе?

- Нацыянальныя меншасці, дрэнна ці зусім неадукаваныя людзі, якія жывуць на нізкія даходы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія адрозніваюцца нізкай кампутарнай пісьменнасцю - на такія тэндэнцыі паказваюць сацыяльныя даследаванні.

- Якім чынам можна змагацца з варожым інфармацыйным уздзеяннем?

- Празрыстасць, выкрыццё, веданне асноўных прыёмаў і ўмацаванне інфармацыйнай свядомасці грамадзян, пачынаючы са школы - прычым, я кажу не толькі пра ўрокі, але перш за ўсё пра выхаванне крытычнага мыслення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках