24 красавiка 2024, Серада, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як плаціць за ЖКП, калі валодаеш толькі часткай кватэры

1
Як плаціць за ЖКП, калі валодаеш толькі часткай кватэры
Фота: tut.by

Парады камунальнікаў.

Як аплачваць «камуналку» ў кватэры, ведаюць усе. Але як плаціць і паводле якіх тарыфаў, калі ты ўласнік толькі часткі жылля? Як размеркаваць плату за ЖКП паміж усімі ўладальнікамі кватэры, бо расходуюць яны камунальныя выгоды неаднолькава? Адказы на гэтыя пытанні апублікаваў партал камунальнай пісьменнасці, піша tut.by.

Падыход да аплаты камунальных паслуг для ўласнікаў цэлай кватэры і толькі дзелі прыкладна аднолькавы. Паводле закона, як толькі чалавек завалодаў жылым памяшканнем, ён абавязаны плаціць за камунальныя паслугі. У Грамадзянскім кодэксе прапісана, што кожны ўдзельнік дзелевай уласнасці абавязаны аплачваць зборы ў агульнай маёмасці, а таксама выдаткі для яе ўтрымання суразмерна сваёй дзелі.

Кожны з уласнікаў дзелі памяшкання павінен адкрыць асобны асабовы рахунак. Для гэтага з пашпартам і сведчаннем аб рэгістрацыі права ўласнасці трэба звярнуцца ў свой разлікова-даведачны цэнтр.

Наступны крок - укладанне дамоў з арганізацыямі, якія надаюць камунальныя паслугі. З ЖЭС - на тэхнічнае абслугоўванне, абыходжанне з адкідамі, з водаканалам - на водазабеспячэнне і г.д. Каб плата за паслугі бралася субсідаванымі тарыфамі, уласнік або хто-небудзь з ягоных сваякоў павінен быць зарэгістраваны ў гэтай дзелі жылля. Калі частка кватэры здаецца паводле дамовы найму і наймальнік там зарэгістраваны, то плата таксама будзе налічвацца субсідаванымі тарыфамі.

Плата за тэхабслугоўванне і цеплазабеспячэнне, а таксама газазабеспячэнне, калі няма лічыльніка, уносіцца суразмерна агульнай плошчы дзеляў кватэры, якія належаць кожнаму з уласнікаў. Ад плошчы дзелі таксама залежыць сума платы за капрамонт.

За санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхнічнае абслугоўванне ліфта кожны з уласнікаў будзе плаціць, зыходзячы з колькасці чалавек, якія пражываюць з ім.

Ад колькасці насельнікаў кватэры залежыць і кошт вывазу адкідаў, калі зарэгістраваных няма, то вываз смецця аплачваецца субсідаванымі тарыфамі, зыходзячы з нарматыву ўтварэння ТКА на аднаго аплатніка.

Складаней за ўсё разабрацца з аплатай за ваду і каналізацыю, бо лічыльнік у кватэры адзін, а карыстальнікаў шмат. Прыбор павінен быць зарэгістраваны на аднаго з уладальнікаў часткі жылля, але на дамову з астатнімі ўласнікамі. Плата за ваду, у тым ліку і яе падагрэў, налiчваецца кожнаму ўласніку асобна, бо асабісты рахунак у кожнага свой. Тут уласнікі дамаўляюцца самі, як будуць плаціць - у роўных дзелях альбо неяк яшчэ. Калі дамовіцца не здолеюць, то плата будзе разлічвацца прапарцыйна зарэгістраваным у кватэры насельнікам. Калі ўласнік не зарэгістраваны ў сваёй дзелі і не пражывае там, значыць, вадой не карыстаецца і плаціць за яе не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках