28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе футбольны матч у гонар гетмана ВКЛ, які разграміў швэдаў пад Кіргхольмам

1
У Менску пройдзе футбольны матч у гонар гетмана ВКЛ, які разграміў швэдаў пад Кіргхольмам

Менскае «Тарпеда» вызначыла прысвяціць матч Яну Каралю Хадкевічу.

Матч 22 тура Вышэйшай лігі Беларусі паміж клубамі «Тарпеда» Менск - «БАТЭ» Барысаў адбудзецца 24 верасня, паведамляе «Новы час».

Менскае «Тарпеда» вызначыла не проста правесці матч з барысаўскім «БАТЭ» ў 22 туры Вышэйшай лігі, а арганізаваць акцыю Patria - у гонар Вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча, кіраўніка крылатых вершнікаў ВКЛ.

Клуб анансаваў шэраг актыўнасці з нагоды дня памяці нацыянальнага героя Беларусі.

Акрамя непасрэдна матчу наведвальнікаў чакаюць:

✔ Гусары ВКЛ, сярэднявечныя забавы, рэканструкцыя бою, выстава сярэднявечнага вайсковага рыштунку

✔ Майстар-клас сярэднявечных танцаў

✔ Дзіцячая зона ад адукацыйнага цэнтру «Крочым разам!»

✔ Вялікая зона ад QUVALDA - гульнявая прастора

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках