24 красавiка 2024, Серада, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ узровень жыцця чыноўнікаў падымуць за кошт падаткааплатнікаў

2
У РФ узровень жыцця чыноўнікаў падымуць за кошт падаткааплатнікаў

На аклады і прэміі чыноўнікам сыдзе кожны трэці рубель, сабраны праз падвышэнне ПДВ.

Урад Расеі мае намер значна павялічыць фінансаванне войска чыноўнікаў і дзяржслужбоўцаў, колькасць якой за апошнія 20 гадоў вырасла з 2,5 да 5,3 млн чалавек, піша finanz.ru.

У праект бюджэту на 2019-21 гады закладзеныя 630 мільярдаў рублёў у выглядзе выдаткаў на дадатковую «матэрыяльную матывацыю» дзяржслужбоўцаў.

На падвышэнне акладаў і прэмій чыноўнікам сыдзе кожны трэці рубель, сабраны з насельніцтва і бізнэсу праз падвышэнне ПДВ - 138,6 рублёў у 2019 годзе, 208,9 рублёў - у 2020-м.

Гэта на 39 млрд і 109 рублёў больш, чым прадугледжана дзейным законам аб бюджэце. У 2021 годзе сума вырасце яшчэ на 40% - да 284,4 рублёў.

Грошы патрэбныя на «паэтапнае павелічэнне гарантаванай часткі грашовага забеспячэння», «пенсійнае забеспячэнне», а таксама «матэрыяльнае стымуляванне», тлумачыць Мінфін.

Гаворка ідзе аб прэміях паводле вынікаў асабістай службовай дзейнасці, альбо дзейнасці асобнага структурнага падраздзялення або ўсяго федэральнага органа, а таксама прасоўванне па службе з улікам дасягнутых вынікаў дзейнасці; наданне льгот і сацыяльных гарантый.

Дадатковыя выдаткі патрэбныя на рэалізацыю ўказа «Аб асноўных кірунках развіцця дзяржаўнай грамадзянскай службы РФ на 2016-2018 гады», падпісанага прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у жніўні 2016 года.

Указам Пуцін даручыў ураду дамагчыся павышэння прэстыжу грамадзянскай службы і загадаў да 2019 года «скончыць мерапрыемствы для ўдасканалення сістэмы матэрыяльнага стымулявання дзяржаўных грамадзянскіх службоўцаў».

Цяпер утрыманне дзяржапарату абыходзіцца федэральнаму бюджэту 1,3 трыльёна рублёў на год. З улікам выдаткаў на «нацыянальную абарону» і «нацыянальную бяспеку» сума дасягае 6,3 трыльёна рублёў. Агулам войска, паліцыя і чыноўнікі «з'ядаюць» 38% федэральнага бюджэту.

Паводле звестак Расстата, сярэдні заробак федэральных дзяржслужбоўцаў у федэральных органах у 2017 годзе 118,8 тысячы рублёў на месяц. Гэта ўтрая вышэй за сярэдні заробак у краіне (39,1 тысячы рублёў), на столькі ж перавышае сярэдні заробак лекараў і амаль у 5 разоў - настаўнікаў (25 тысяч рублёў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках