29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прызначыў Марын Ле Пен псіхіятрычную экспэртызу

20
Суд прызначыў Марын Ле Пен псіхіятрычную экспэртызу
Марын Ле Пэн

Экспэртыза павінна вызначыць, ці можа псіхічнае здароўе «сяброўкі Пуціна» ствараць пагрозу для грамадскасці.

Суд у Францыі прызначыў псіхіятрычную экспэртызу лідару французскіх нацыяналістаў Марын Ле Пен. Такую пастанову суд прыняў праз кадры з карамі, выкананымі баявікамі забароненай у шэрагу краін свету «Ісламскай дзяржавы», якія Ле Пен апублікавала ў сваім твітэры ў 2015 годзе, паведамляе ВВС.

Копію пастановы суда ад 12 верасня Ле Пен выклала ў сваім твітэры. Згодна з дакументам, суд хоча, каб экспертыза ўстанавіла, ці пакутуе палітык на якія-небудзь псіхічныя захворванні і, калі так, то ці магло яно паўплываць на ўсведамленне ёю сваіх дзеянняў у той час, калі яна публікавала твіты.

Экспертыза таксама павінна вызначыць, ці можа псіхічнае здароўе Ле Пен ствараць пагрозу для грамадскасці.

Ле Пен назвала пастанову суда шалёнай. «Гэты рэжым сапраўды пачынае палохаць», - напісала яна ў сваім твітэры.

«Я думала, што маю права на ўсё, але не! За асуджэнне ў Твітары жахаў, якія чыняць баевікі ІД, мне прызначылі псіхіятрычную экспэртызу! Як далёка яны зойдуць?!» - дадала палітык.

Пазней яна паведаміла журналістам, што не будзе праходзіць экспертызу. «Хацела б я паглядзець, як суддзя паспрабуе мяне прымусіць гэта зрабіць», - цытуе яе словы агенцтва Рейтер.

Што гэта за справа?

Следчыя органы Францыі пачалі расследаванне ў дачыненні да Ле Пен пасля таго, як у снежні 2015 года яна апублікавала ў сябе ў Твітэры тры выявы з забойствамі, выкананымі баявікамі ІД. На адной з іх яны абезгалоўліваюць амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі, на другім паказаны танк, які пераязджае мужчыну ў аранжавым камбінезоне, на трэцім у клетцы жыўцом спалілі іарданскага лётчыка Муат аль-Касабеха.

Ле Пен падазраюць у распаўсюдзе выяваў гвалтоўнага характару, якія могуць быць даступныя непаўналетнім. Паводле французскага заканадаўства, за публікацыю такіх здымкаў можна атрымаць турэмны тэрмін да трох гадоў або штраф сумаю 75 тысяч еўраў.

У Ле Пен быў парламенцкі імунітэт, які гарантаваў ёй абарону ад крымінальнага пераследу, аднак у сакавіку мінулага года дэпутаты Еўрапарламента пазбавілі яе імунітэту праз публікацыю ў твітэры фотаздымкаў зверстваў ІД.

Хто такая Марын Ле Пен?

Марын Ле Пен узначальвае вельмі правую французскую партыю «Нацыянальны фронт». Улетку гэтага года партыю перайменавалі ў «Нацыянальнае аб'яднанне». Як тлумачыла сама Ле Пен, такі крок накіраваны на пашырэнне электарату. У СМІ звязвалі перайменаванне партыі з тым, каб яе перасталі атаясамліваць з расізмам.

Ле Пен удзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах у Францыі ў 2017 годзе, аднак прайграла іх, набраўшы 33% галасоў у другім туры. Падчас перадвыбарчай кампаніі яна абяцала скараціць узаемадзеянне з органамі Еўразвязу, паспрабаваць выйсці з еўразоны, вярнуць у Францыю франк у якасці нацыянальнай валюты.

Яна таксама выступае за вывад узброеных сіл Францыі з-пад камандавання NATO і за абмежаванне іміграцыі (між іншым, з мусульманскіх краін).

Ле Пен неаднаразова выказвалася за скасаванне санкцый, уведзеных у дачыненні да Расеі праз анэксію Крыма і збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны. Сам паўвостраў яна называла неад'емнай часткай Расеі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках