20 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржавы індэкс Dow Jones пабіў гістарычны максімум

Біржавы індэкс Dow Jones пабіў гістарычны максімум

Індэкс Dow Jones вырас да рэкорднага значэння за ўсю гісторыю.

Амерыканскі рынак акцый у чацвер, 20 верасня, адкрыўся павышэннем. Акцыі растуць трэці дзень запар, пры гэтым інвестары ігнаруюць абвастрэнне гандлёвага канфлікту паміж ЗША і Кітаем дзякуючы моцным макраэканамічным звесткам. У выніку індэкс Dow Jones змог усталяваць новы гістарычны максімум на ўзроўні 26654,19 пункта. Папярэдні рэкорд трымаўся з 26 студзеня 2018 года, калі ён дасягнуў 26616,71 пункта, паведамляе РБК.

Найбольшы ўклад у рост індэкса сёння ўнеслі акцыі Caterpillar (2,6%), American Express (+1,42%), DowDuPont (+1,3%), Chevron (+1%), United Technologies (+1,17% ) і Travelers Cos. (1,5%). За апошнія пяць дзён індэкс Dow Jones дадаў 1,85%, за месяц - 3,79%, а за год ён павялічыўся на 19,09%.

Пры разліку Dow Jones улічваюцца каціроўкі акцый 30 найбуйнейшых кампаній ЗША з розных галін эканомікі, якія гандлююць на Нью-Ёркскай фондавай біржы (NYSE) і біржы NASDAQ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках