24 красавiка 2024, Серада, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Insider: Паводле пашпарту Пятрова і Башырава можна вылічыць іншых агентаў ГРУ

14
Insider: Паводле пашпарту Пятрова і Башырава можна вылічыць іншых агентаў ГРУ

Мяркуючы з усяго, супрацоўнікі ГРУ і праўда атрымліваюць пашпарты асаблівай серыі.

Паводле нумароў замежных пашпартоў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, абвінавачаных у Брытаніі ў замаху на забойства Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, можна вылічыць іншых агентаў расейскай вайсковай выведкі, раней вядомай як ГРУ (цяпер афіцыйна - Галоўнае ўпраўленне Генштаба). Такое сцвярджэнне робіць выданне The Insider, якое сумесна з групай Bellingcat расследуе факты, звязаныя з асобамі Пятрова і Башырава, паведамляе «Радио Свобода».

У апублікаванай у чацвер чарговай серыі расследавання паведамляецца, між іншым, што нумары замежных пашпартаў Пятрова і Башырава практычна ідэнтычныя і адрозніваюцца на адну лічбу. Пры гэтым на нумары іх пашпартоў вельмі падобныя нумары пашпарта аднаго з раней засвечаных супрацоўнікаў расейскай вайсковай разведкі Эдуарда Шыракова (Шышмакова). «Мяркуючы з усяго, супрацоўнікі ГРУ і праўда атрымліваюць пашпарты асаблівай серыі - а калі гэта так, то любы ахвочы, атрымаўшы доступ да базы пашпартоў, можа выявіць усіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генштаба» - канстатуе выданне.

The Insider таксама пацвярджае, што нумар тэлефона, выяўлены на копіях пашпартных асабістых спраў Пятрова і Башырава, належыць Міністэрству абароны Расеі і, відавочна, менавіта вайсковай разведцы.

Выданне таксама сцвярджае са спасылкай на крыніцы, што менавіта Пятроў і Башыраў былі тымі расейцамі, якія, паводле паведамленняў, былі затрыманыя раней у Нідэрландах праз падазрэнне ў сачэнні за швейцарскай хімічнай лабараторыяй у Шпіцы і спробе ўзлому яе кампутарнай сеткі. Таксама, як сцвярджае выданне, Пятроў быў у Нідэрландах у тыя дні, калі там праводзіўся рэферэндум аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Выданне сцвярджае, што ён мог быць датычны да інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на зрыў асацыяцыі.

Раней The Insider і Bellingcat апублікавалі дакументы, як сцвярджаецца, з сістэмы «Расейскі пашпарт», аналіз якіх дазваляе выказаць здагадку дачыненне Пятрова і Башырава да спецслужбаў. Самі Пятроў і Башыраў у інтэрв'ю тэлеканалу RT заявілі, што з'яўляюцца бізнэсоўцамі і ездзілі ў Солсберы як турысты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках