19 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі можна піць: медыкі назвалі бясшкодную дозу алкаголю

16
Колькі можна піць: медыкі назвалі бясшкодную дозу алкаголю

Навукоўцы разлічылі «дапушчальны» ўзровень спіртных напояў.

Людзям, якія не хочуць ці не могуць адмовіцца ад ужывання спіртнога зусім, варта хаця б паменшыць дозы алкаголю. Навукоўцы разлічылі «дапушчальны» ўзровень спіртных напояў, паведамляе politeka.net.

Прадстаўнікі Асацыяцыі кардыёлагаў Злучаных Штатаў Амерыкі вывучылі звесткі, сабраныя ад амаль пяці тысяч амерыканцаў, ва ўзросце ад васямнаццаці да сарака пяці гадоў. Асаблівую ўвагу навукоўцы звярталі на розныя фактары, звязаныя з ужываннем алкаголю.

Як высветлілася, людзі, якія нярэдка выпіваюць больш, чым трэба было б, пакутуюць ад павышанага артэрыяльнага ціску, высокага ўзроўню халестэрыну ў крыві, а таксама іншых небяспечных для здароўя з'яў.

«Мы супаставілі вялікія аб'ёмы звестак і вывелі адносна бяспечную дозу алкаголю. Для мужчын гэта ад адной да двух порцый спіртнога, а для жанчын - адна. Гаворка ідзе пра дзённую дозу», - распавядаюць навукоўцы.

Пад порцыяй амерыканскія спецыялісты маюць на ўвазе трыста пяцьдзесят грамаў піва ці сто грамаў віна. Калі вы аддаяце перавагу моцным напоям, то адна порцыя эквівалентная сарака грамам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках